Беларускія пісьменнікі ў венгерскіх перакладах
25.01.2010 13:07
—
Новости Культуры
|
Венгерскі часопіс «Nagyvilág» свой снежаньскі нумар прысвяціў беларускай літаратуры. «Сцяна» Васіля Быкава, «Бляха» Андрэя Федарэнкі, «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» Ігара Бабкова, вершы Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна прэзентуюць айчынную літаратуру. Ва ўступе да беларускага нумара перакладчык Паўфалві Лаёш напісаў, што ў савецкія часы пераклады беларускай літаратуры з’яўляліся «у такіх выданнях, якія ў рэальнасці нават не траплялі ў свет літаратурнага кантактаў». Таму нашу літаратура і не стала вядомай. На думку венгра, адно выключэнне, праўда, было. «Васіль Быкаў стаў вядомым пісьменнікам, галоўнай тэмай твораў якога была вайна. Ва ўсялякім разе Быкаў хаця б неяк тэрытарыяльна вызначыў краіну, хоць і не на культурнай мапе Еўропы, а на дарозе бітваў Берлін-Масква». «У апошнія гады ў розных венгерскіх выданнях з’явіліся цікавыя беларускія матэрыялы. Але гэта першая беларуская нізка, якая паказвае сучасную беларускую літаратуру з розных бакоў, каб нарэшце скончылася яе дваццацігадовая адсутнасць у Венгрыі», — падсумоўвае Паўфалві Лаёш. Паглядзець поўны змест «Nagyvilág» можна Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Венгерскі часопіс «Nagyvilág» свой снежаньскі нумар прысвяціў беларускай літаратуры.
|
|