Памёр пісьменнік Уладзiмiр Марук. 21.by

Памёр пісьменнік Уладзiмiр Марук

26.01.2010 10:33 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пайшоў з жыцця беларускi паэт, рэдактар, перакладчык, Уладзiмiр Антонавiч Марук. Апошнiя гады свайго жыцця ён працаваў намеснiкам галоўнага рэдактара ў часопiсе «Полымя».


Уладзiмiр Антонавiч нарадзiўся 6 студзеня 1954 г. у в. Гута Ганцавiцкага раёна. Скончыў Магiлёўскi бiблiятэчны тэхнiкум, фiлалагiчны факультэт БДУ. Пэўны час настаўнiчаў у сталiчнай 106. З 28 красавiка 1981 года працаваў у «Звяздзе» карэспандэнтам аддзела культуры i лiтаратуры, а праз колькi гадоў — i загадчыкам аддзела. З 1986‑га — загадчык рэдакцыi выдавецтва «Юнацтва», у 1998‑м — галоўны рэдактар выдавецтва «Белфакс». У 2003‑м прыйшоў у часопiс «Полымя»…

Першыя вершы надрукаваў у газеце «Магiлёўская праўда», першы зборнiк паэзii Уладзiмiра Марука выйшаў у 1982 годзе, кнiга называлася «Зоркi ў кронах». Далей былi зборнiкi «Лiст рабiн» (1987), «Інструкцыя голасам» (1991), «Ехаў чыж у Парыж» (1994). Паэт перакладаў з армянскай, туркменскай, узбекскай моў. Пiсаў для дзяцей.

Не стала Уладзiмiра Антонавiча 23 студзеня 2010 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика