Беларускі адказ бітлам і Со. 21.by

Беларускі адказ бітлам і Со

26.01.2010 21:18 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску прайшла прэс-прэзентацыя музычнага праекта «Такога няма нідзе». Песні, стылізаваныя пад 1960-я, напісаў Лявон Вольскі, а выканалі іх айчынныя музыкі і акцёры.

У страўні «Камяніца», дзе праходзіла прэзентацыя, вядомых людзей на метр квадратны было болей, чым на якім канцэрце ў сталічных палацах і клубах. Па невялікай зале страўні прагульваліся Уладзімір Пугач і Каця Пытлева. За кубачкам глінтвейну можна было паразмаўляць з Алегам Гарбузам і Русяй. Да Алега Хаменкі стаялі чэргі журналістаў, якія хацелі на камеру пагаварыць з ім аб праекце. Музыка ў гэтых адносінах склаў канкурэнцыю самаму аўтару ідэі і тэкстаў Лявону Вольскаму, хоць лідэр «Палаца» і праспяваў на кружэлцы толькі адну песню.

І няхай сабе не паўдзельнічалі ў праекце ні Пётра Ялфімаў, ні Юрый Дземідовіч, ні Паліна Смолава, «а наша сумленне чыстае. Нам гэтая работа прынесла творчае задавальненне, радасць супольнай працы»,

— напісалі музыкі ў «Лісце шчасця», які раздаваўся прысутным.

Лявон Вольскі заклікаў усіх пачувацца камфортней, бо гэта, маўляў, сяброўская прэзентацыя, для нешырокага кола. І паабяцаў у красавіку зладзіць вялікі выступ. Дзе будуць праспяваны не толькі песні з кружэлкі «Такога няма нідзе», але і хіты гуртоў 1960-х у выкананні беларускіх музыкаў. Такі вось адказ бітлам і кампаніі.

Праект «Такога няма нідзе» выйшаў на двух дысках. На адным запісаны дванаццаць кампазіцый, а на другім змешчаны тэксты і акорды песень, фотагалерэя, інтэрв’ю ўдзельнікаў.

Хто з кім заспяваў:

1. У.Пугач, Л.Вольскі «Такога няма нідзе»

2. The Anyway! «Не паспяваю»

3. С.Зелянкоўская «Суворы тата»

4. В.Артыст «Джэймс Бонд»

5. А.Хаменка, К.Пытлева «Рыкша»

6. А.Дзяркоў, М.Грыцук «Ягуар»

7. П.Булатнікаў, Л.Вольскі «Роля героя»

8. Г.Хітрык «Мой капітан»

9. С.Зелянкоўская, В.Самусік, З.Каральчук «Ведзьмы»

10. А.Гарбуз «Дзякуй табе»

11. Руся, А.Такінданг «Гэты час»

12. Л.Вольскі «Дай мне шанс»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску прайшла прэс-прэзентацыя музычнага праекта «Такога няма нідзе». Песні, стылізаваныя пад 1960-я, напісаў Лявон Вольскі, а выканалі іх айчынныя музыкі і акцёры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика