Латушка працягвае рэфармаванне Мінкульта. 21.by

Латушка працягвае рэфармаванне Мінкульта

27.01.2010 15:11 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 2010 годзе ў структуры Міністэрства культуры Беларусі працягнуцца распачатыя летась рэформы. Пра гэта на выніковай калегіі Мінкульта заявіў міністр Павел Латушка.

Латушка паведаміў, што сёлета будзе праведзена аптымізацыя штатнага раскладу цэнтральнага апарату міністэрства, павышэнне колькасці супрацоўнікаў, адказных непасрэдна за культуру і мастацтва. З’явяцца аддзелы канцэртна‑фестывальнай дзейнасці ды творчых устаноў і навучальнай моладзі. Напрыканцы мінулага года прынята рашэнне Саўміна аб перапарадкаванні дэпартамента кіно пад кіраўніцтва Міністэрства культуры.

Для пашырэння грамадскага дыялогу ў сферы культуры і паляпшэння ўзаемадзеяння міністэрства з творчымі саюзамі плануецца аднавіць дзейнасць Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Мінкульце. Бліжэйшым часам таксама адбудзецца «перазагрузка» дзейнасці Рэстаўрацыйнага савета і Савета па манументальным мастацтве Манументальнага савету.

Адна з галоўных задач міністэрства на 2010 год — аднаўленне дзейнасці Інстытута культуры Беларусі,

што павінен заняцца навукова‑метадычным забеспячэннем сферы культуры, распрацоўкай стратэгіі яе развіцця. Сярод задач Інстытута таксама прасоўванне беларускай культуры за мяжу і забеспячэнне дзейнасці дыпмісій і культурных цэнтраў Беларусі ў Польшчы і ва Украіне.

Адным з недахопаў працы Мінкульта міністр назваў адсутнасць у сферы аналітычнай работы, якая б давала магчымасць аналізаваць сітуацыю, карыстацца досведам суседзяў і іншых замежных краінаў, выпрадукоўваць прапановы па далейшым развіцці. З мэтай паляпшэння інфармацыйнага забеспячэння сферы культуры ў міністэрстве будзе створана пасада прэс‑сакратара.

Мінкульт Беларусі плануе і надалей пашыраць кантакты з міністэрствамі суседніх краінаў, а таксама сябрамі Еўразвязу, выкарыстоўваючы выгоды праграмы Ўсходняе партнёрства.

Плануецца правядзенне дзён культуры Беларусі ў Расіі, Арменіі, Венгрыі, Кітаі, Літве, Славеніі і Дзён культуры Казахстана і Туркменістана ў Беларусі.

Латушка запэўніў, што сфера культуры з’яўляецца абсалютна натуральным асяроддзем для развіцця беларускай мовы. Згадаўшы вынікі сацыялагічнага даследавання Інфармацыйна‑аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, згодна з якім больш за палову жыхароў Беларусі выступаюць за пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў жыцці, міністр у чарговы раз падкрэсліў, што прымус — недапушчальны. «Гэта павінен быць шлях усведамлення асобы», — адзначыў ён.

Міністр таксама выказаў незадавальненне вынікамі другога даследавання Інфармацыйна‑аналітычнага цэнтра,

якое выяўляла культурна‑каштоўнасную арыентацыю моладзі: «Толькі для 48% сельскіх і 42% гарадскіх жыхароў адказалі, што сярод важкіх каштоўнасцяў знаходзіцца культура. Такая сітуацыя не можа нас задавальняць».

У 2009 годзе з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на падтрымку сферы культуры было выдаткавана 923 млрд рублёў, а таксама 11 млрд на выкананне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці склалі 146,6 млрд, што на 20% болей, чым у 2008 годзе.

Сярод буйнейшых культурных мерапрыемстваў года

Павел Латушка назваў 80‑годзе з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча, 600‑годдзе Грунвальдскай бітвы, а таксама праект «Культурная сталіца Беларусі», якой упершыню ў гісторыі стаў Полацк.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з галоўных задач міністэрства на 2010 год — аднаўленне дзейнасці Інстытута культуры Беларусі, што павінен заняцца навукова‑метадычным забеспячэннем сферы культуры, распрацоўкай стратэгіі яе развіцця.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика