Аліса ў краіне жахаў. 21.by

Аліса ў краіне жахаў

27.01.2010 16:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарговы фільм Ціма Бёртана, апошняя роля Хіта Лэджэра, новыя рэінкарнацыя Робін Гуда і Дзівоснакраёвай Алісы… 6 жахалак і фантастычна-прыгодніцкіх стужак-прэм’ер 2010-га.


Хіт Лэджэр

1. Паспяхова паказаная ў пазаконкурснай праграме Канаў стужка Тэры Гільяма «Фантазіум доктара Парнаса» на гэтым тыдні (з чацвярга) прыязджае да нас. Яна распавядае пра ўгоду дырэктара вандроўнага цырка, ілюзіяніста, з Шатанам і пра падарожжы ў паралельныя сусветы. Тут — акторскае сузор’е: ад Джоні Дэпа і Крыстофера Пламера да сіпатага выканаўцы блюзаў Тома Ўэтса. І яшчэ — гэта апошняя роля Хіта Лэджэра («10 рэчаў, якія я ненавіджу ў табе», «Гісторыя рыцара»). У «Фантазіуме» Лэджэр сыграў вісельніка.


2. «Аліса ў краіне цудаў». Неаказачнік Цім Бёртан («Эдвард Рукі-нажніцы», «Чарлі і яго шакаладная фабрыка», «Бэтман»), бачыць свет на свой крыху здзяцінелы капыл. Але гэтым разам усё будзе па-даросламу. Амаль. Усе старыя героі (Каралева Чарвей, Белая каралева, Соня, Чашырскі Кот) мо і застануцца ў сваім узросце, але самой Аліса падрасце да 19-ці гадоў ды кінецца на ўцёкі ад свайго нялюбага жаніха.

Наагул, мяркуючы па кінапрадвесніку (трэйлеру), нас чакае калі не шматкаларыйныя кашмары, дык прынамсі жахалка-лайт з заўсёднымі містычнымі выхадкамі Бёртана. Акторы — усюдыісны Джоні Дэп, а таксама Хелэн Бонэм Картэр і Эн Хэтэўэй. Чаканая гэтак доўга прэм"ера - у сакавіку.


Расэл Кроў на здымках стужкі

3. Рэжысёр Рыдлі Скот ніколі не пакіне свайго ўлюбёнага гладыятара Расэла Кроў. Ён яго адно перакіне ў часе, пераапране сугучна часу, і зноў прымусіць змагацца за аднаўленне справядлівасці. Гэтым разам у Шэрвудскім лесе, супраць сярэднявечнага англійскага істэблішменту. Так-так, слаўны хлопец «Робін Гуд»вяртаецца, а поруч з ім рудая прыгажуня Кейт Бланшэт.


4.«Як прыручыць цмока». Гэты мульцік забілі, відаць, каб глядач не вельмі палохаўся сёлета. Гэтая пацешная анімацыя пра Хікупа Харэндуса Хэдака ІІІ, спадкаемца трона каралеўства вікінгаў, які пакутуе на адну крыхотную праблемку: ён, у процівагу ад сваіх продкаў, не герой. Нават выправіўшыся забіць самага-самага, жахліва-забойчага, цмока, Х.Х.Х.-ІІІ знаходзіць замест пачвары бяззубую рэптылію. Няма чаго рабіць: скандынаў знаёміцца з цмокам, і разам яны пускаюцца на пошукі ўжо сапраўдных прыгодаў. Мы ў адказе за тых, каго збіраемся забіць.


Шрэк і шрэканяты

5. «Шрэк», які выйшаў як выходзіў у кінастудыі «Дрымворкс», спаборніку «Дыснэя», пакрысе ператвараецца ў серыял, ды ў маі вяртаецца з чацвертай часткай. Сюжэт: ужо сямейны, з дзеткамі, Шрэк, быццам бы прызвычаіўся да ціхамірнасці хатняга жыцця, але сумуе па неўтаймаваных прыгодах з мінулых гадоў/серыяў.

Каб кінуцца назад у экшэн ён заключае дамову са злавесным карлай, які перакідвае яго, моў Марфей Нэа, у іншую рэальнасць — там ні дзетак, ні жонкі. Гаваркі аслюк у той паралельнай рэчаіснасці робіцца ўзважаным інтэлектуалам, кот у ботах мяняе шаблю на ружовы лук, а ён і Фіёна, яго любая Фіёна, незнаёмыя адно аднаму. У дадатак шчыруе цэлае падполле казачных герояў, які са зброяй у руках змагаюцца за лепшую долю для зялёных пачвараў. Шрэка мы ўбачым у маі.


Сцэны з «Масакры». Фота Алесь Кудрыцкі

6. І на дэсерт: айчынная жахалка «Масакра» ад рэжысёра «Містэрыі. Акупацыя» Андрэя Кудзіненкі.

Кудзіненка цвердзіць, што здымае ў стылі bulba-horror, пераймаючы традыцыі фантастычных, пераплеценых з фальклорам твораў Яна Баршчэўскі і Уладзіміра Караткевіча. Але «Бульба-Хорар» —гэта не традыцыйная стужка жахаў, «Бульба Хорар» гэта калі і страшна, і смешна.

Дзеянне карціны адбываецца на фоне паўстання 1863 г. У маёнтак графа Пазуркевіча прыбывае малады чалавек, што мае намер вучыцца выяўленчаму мастацтву ў Італіі, аднак не мае сродкаў і, задумаўшы галавакрутную авантуру, прадстаўляецца прафесарам, які нібыта прыехаў да Пазуркевіча вывучаць шырокую бібліятэку графа, паралельна паспяваючы актыўна заляцацца да нявесты Пазуркевіча, прыгажуні Ганны. Аднак дзіўныя падзеі, што адбываюцца ў маёнтку, уцягваюць госця ў вір містычнай і жудаснай гісторыі.

Фільм плануецца здаць 2 ліпеня 2010 года. «Масакра» яшчэ не агучаная, да канца не смантажаваная , але стваральнікі фільму спадзяюцца, што глядач пабачыць яе яшчэ сёлета.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы фільм Ціма Бёртана, апошняя роля Хіта Лэджэра, новыя рэінкарнацыя Робін Гуда і Дзівоснакраёвай Алісы… 6 жахалак і фантастычна-прыгодніцкіх стужак-прэм’ер 2010-га. Піша Ліза Кавальчык.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика