Стужкі ўсіх часоў: «Аватар» адно на 26-м месцы. 21.by

Стужкі ўсіх часоў: «Аватар» адно на 26-м месцы

27.01.2010 17:49 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



Гістарычны момант для Галівуда: дарма што ўжо пры канцы мінулага тыдня журналісты каранавалі «Аватар» як самую прыбытковую кінастужку ўсіх часоў, аднак толькі ўчора, з падлікам продажаў квіткоў за панядзелак, тая абвестка атрымала афіцыйнае пацверджанне. Новы фантастычны фільм Джэймса Кэмерана, прынёс 1,859 мільярда даляраў па ўсім свеце, выперадзіўшы Кэмеранаўскую ж меладраму «Тытанік» (якая зарабіла ў свой час 1.843 мільярда даляраў).

Але трэба і прапорцыі ведаць: злыя языкі кажуць, што гэтыя дадзеныя па прыбытку не ўлічваюць, вядома, інфляцыі даляра з бегам часу. Калі гэты фактар узяць у рахубу, дык у лізе самых прыбыткоўных стужак фільмаў, дзе танцы правіць выдадзены ў 1939 годзе «Пааднесеныя ветрам», «Аватар» гібее адно на… 26-м месцы.

«Аватар», фільм пра паўстанне іншапланетнікаў супраць зямлянаў-акупантаў, які ідзе ўжо 6 тыдняў, па-ранейшаму мае вялікую папулярнасць па ўсім свеце. Напрыклад, у мінскім кінатэатры «Кіеў» раскуплены ўсе квіткі на вечаровыя сеансы да канца лютага, і амаль усе квіткі на ўсе сеансы выходнага дня. Хіба тут не абышлося без прынады нядаўна ўведзенай у нас тэхналогіі 3-D. З цяперашнімі тэмпамі «Аватар» можа пераўзысці лічбу ў 2 мільярды даляраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гістарычны момант для Галівуда: дарма што ўжо пры канцы мінулага тыдня журналісты каранавалі «Аватар» як самую прыбытковую кінастужку ўсіх часоў, аднак толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика