Астаповіч пра Латушку: Шмат дэкларацый і амаль ніякіх крокаў. 21.by

Астаповіч пра Латушку: Шмат дэкларацый і амаль ніякіх крокаў

28.01.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За сем месяцаў знаходжання Паўла Латушкі на пасадзе міністра культуры было шмат прыгожых дэкларацый адносна захавання і аднаўлення помнікаў гісторыі і культуры, а вось рэальных крокаў - практычна ніякіх. Аб гэтым у інтэрв’ю TUT.BY заявіў старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

“Пад выглядам рэстаўрацыі нельга займацца будаўніцтвам”

Нагадаем, узначаліўшы Мінкульт, адной з першачарговых задач Латушка абвясціў навядзенне парадку з архітэктурнымі помнікамі, дзесяткі якіх за апошнія гады былі знішчаныя гора-будаўнікамі, загінулі альбо гінуць праз адсутнасць ўвагі са боку дзяржавы. Новы міністр публічна спыніў абуральны еўрарамонт Мірскага замка, запрасіў да ўдзелу ў працы грамадскасць, а таксама анансаваў сумесны з Мінспорту і турызму законапраект, які дазволіць замежнаму капіталу інвеставаць у беларускія аб'екты турыстычнай цікавасці.

Выступаючы 27 студзеня на калегіі Мінкульта ў Мінску, Латушка зноў падкрэсліў, што пры рэстаўрацыйных і аднаўленчых работах на гісторыка-культурных аб’ектах асаблівая ўвага павінна надавацца “безумоўнаму захаванню аўтэнтычных элементаў і канструкцый”. “Нельга пад выглядам рэстаўрацыі займацца будаўніцтвам, бо вынік нашай працы ў гэтым кірунку будуць ацэньвацца не толькі намі, але і нашым нашчадкамі, - перасцярог міністр культуры. - Па прыкладзе аднаўлення Мірскага замка неабходна забяспечваць высокую ступень узаемадзеяння заказчыка, падрадчыка і навуковага кіраўніка на ўсіх этапах праектавання і рэстаўрацыі”.

Чыноўнік заявіў, што чакае далейшага ўзмацнення ролі Навукова-метадычнай рады па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве (якая павінна праводзіць больш выяздных паседжэнняў), а таксама разлічвае на працяг “партнёрскіх узаемаадносінаў” са створанай летась Грамадскай назіральнай камісіяй. Ад Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве ён чакае прапановаў па аднаўленні сістэмы вертыкалі (ад раёна да міністэрства), а ад мясцовых улад - актывізацыі “ахоўнай” дзейнасці.

Што да галоўнага стратэгічнага пытання, Мінкульт спрабуе выбудаваць сістэму, якая дазволіць пашырыць крыніцы фінансавання галіны. Калі ў мінулым годзе на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы з бюджэту было выдаткавана 111,5 млрд рублёў, то сёлета ўдвая менш - 50 млрд. Для збору сродкаў на рэстаўрацыю і кансервацыю аднаго з унікальных помнікаў Беларусі Навагрудскага замка Мінкульт заснаваў латарэю “Скарбніца”, якая стартуе ў красавіку. Міністр заклікаў прадстаўнікоў мясцовых уладаў падтрымаць гэтую грамадска-культурную акцыю.

Хочацца спадзявацца, што пасунецца з месца справа з прыцягненнем у сферу як айчынных, гэтак і замежных інвестыцый, бо, відавочна, сама дзяржава не ў стане “пацягнуць” шматлікія помнікі. Гэтак, напрыканцы года Мінкульт склаў спіс з трох дзесяткаў занядбаных аб’ектаў архітэктуры, якія мяркуецца за сімвалічную плату аддаваць інвестарам для рэстаўрацыі і ператварэння ў аб’екты турыстычнага інтарэсу. Ёсць і перашая ластаўка. Палацава-паркавы комплекс у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна быў прададзены на аўкцыёне расійскаму бізнэсоўцу. Прычым не задарма, а за 307 млн рублёў.

“Неабходны сістэмныя змены"

Ці змянілася сітуацыя ў сферы гісторыка-культурных каштоўнасцяў з прыходам на пасаду міністра культуры Паўла Латушкі? За адказам на дадзенае пытанне мы звярнуліся да эксперта № 1 у гэтай сферы кіраўніка Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За сем месяцаў знаходжання Паўла Латушкі на пасадзе міністра культуры было шмат прыгожых дэкларацый адносна захавання і аднаўлення помнікаў гісторыі і культуры, а вось рэальных крокаў - практычна ніякіх. Аб гэтым у інтэрв’ю TUT.BY заявіў старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика