Веды Януковіча і Лукашэнкі ў літаратуры прыкладна аднолькавыя. 21.by

Веды Януковіча і Лукашэнкі ў літаратуры прыкладна аднолькавыя

29.01.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віктар Януковіч у дзяржаўным тэлеэфіры павесяліў гледачоў літаратурным канфузам, зьвязаным з Чэхавым. Спачатку ён назваў Чэхава ўкраінскім пісьменьнікам, а потым паэтам.

Віктар Януковіч абяцае ў выпадку перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах падпісаць указ пра рэстаўрацыю дома-музэя Антона Чэхава – “Белай дачы” ў Ялце”.

У чацьвер у эфіры дзяржаўнай тэлекампаніі “Крым” Януковіч заявіў, што памятае пра юбілей Чэхава. Пры гэтым кандыдат у прэзыдэнты ад партыі рэгіёнаў назваў Чэхава спачатку “ўкраінскім, расейскім пісьменьнікам”, а потым – паэтам.

“Я ведаю і памятаю пра тое, што гэтымі днямі сьвяткуецца 150-годзьдзе творчасьці Чэхава – украінскага, расейскага пісьменьніка, а наогул, больш слушна сказаць: дзеяча ўсясьветнай культуры,” – сказаў Януковіч.

Ён паабяцаў у 2010 годзе падпісаць указ пра рэстаўрацыю музэю ў Ялце, «каб жыхары Украіны і іншах краін, прыехаўшы ў Ялту, маглі пабачыць памятныя мясьціны зь біяграфіі і гісторыі гэтага цудоўнага паэта, вялікага паэта Антона Паўлавіча Чэхава”, – сказаў Януковіч.

Нагадаем, Аляксандар Лукашэнка гэтак жа ў свой час прызнаўся, што любіць вершы Васіля Быкава, а таксама прыгадаў гады вучобы Францішка Скарыны ў Ленінградзе.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віктар Януковіч у дзяржаўным тэлеэфіры павесяліў гледачоў літаратурным канфузам, зьвязаным з Чэхавым. Спачатку ён назваў Чэхава ўкраінскім пісьменьнікам, а потым паэтам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика