N.R.M. паралізуе палітыку сваёй новай песняй
05.02.2010 09:41
—
Новости Культуры
|
![]() Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Новы твор N.R.M - адказ на сённяшнія рэаліі, у якіх палітыка настолькі шчыльна пераплялася з жыцьцём, што пачала яго паралізоўваць. “У нас усё - палітыка: літаратура - палітыка, музыка - палітыка, эканоміка - палітыка, журналістыка - яшчэ якая палітыка!”, - кажа Лявон Вольскі, фронтмэн гурта N.R.M Менавіта гэтая беларуская асаблівасць падштурхнула гурт вярнуцца жанрава ў вірлівыя 90-я, калі, паводле Лявона Вольскага, песні кшталту “Палітыкі-паралітыкі” называлі пагардліва “песнямі-аднадзёнкамі”. “Тады асабліва папулярна было казаць, што музычны твор ня мусіць замяняць газетны артыкул, - узгадвае лідар N.R.M. - Таму я кваліфікую “Палітыку-паралітыку” паводле жанру - “песня-аднадзёнка”. А колькі дзён (месяцаў, гадоў?) ужо яна будзе актуальная ў спецыфічнай беларускай рэальнасці, паглядзім”. Пакуль жа музыкі з задавальненнем прэзентуюць свой новы твор усім карыстальнікам беларускага парталу TUT.BY: “Пампуйце на здароўе і прыходзьце на канцэрт у “Рэактар” 10 лютага!” Фота: Ingo Petz Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музыкі з задавальненнем прэзентуюць свой новы твор усім карыстальнікам беларускага парталу TUT.BY.
|
|