Парыж чакае Траволту з базукай. 21.by

Парыж чакае Траволту з базукай

08.02.2010 19:21 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

posterЗ Парыжу з любоўю (From Paris with Love)
Францыя, 2010, каляровы, 92 хв.
Рэжысёр: П’ер Марэль
Ролі выконваюць: Джонатан Рыс Маерс, Джон Траволта, Эмбер Роуз Сева, Кася Смутняк, Меліса Марс, Рычард Дардэн
Жанр: Напарніцкі баявік
Адзнака: 7 (з 10)

Малады супрацоўнік амерыканскай амбасады ў Парыжы прагне быць шпегам. Герой становіцца памагатым агента Уэкса, любімыя прыёмы якога — стрэлы і ўдар кулаком. Шахмаціст-ціхоня ўцягваецца ў шальныя прыгоды.

Карціна П’ера Марэля, спрадусаваная Люкам Бесонам — зухаваты напарніцкі баявік з бесперапыннай інтрыгай, аўтамабільнымі гонкамі — і нечаканаю куляю ў лоб. Нерв карціны — характары-тыпажы.

Герой Рыса Маерса — сваяк ціхага забойцы-кар’ерыста, сыгранага акторам у «Матч Пойнце».

Бура і ўраган побач — паголены налыса забіяка — Джон Траволта. Былы таранцінаўскі гангстэр з асалодаю вучыць напарніка, які рэфлексуе і сумняецца — правілам перастрэлак. Жарты пры гэтым не выключаюцца.

Разнесеныя ва ўшчэнт манэкіны, ваза з какаінам, горы трупаў (па адным за кожную гадзіну прыгодаў Траволты ў Парыжы).

Кітайска-пакістанскія тэрарысты такой дзейнасцю будуць незадаволеныя.

Затое жанр — чысты. Парыжскі баявік — зубадрабільны, тэстастэронавы і відовішчны.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«З Парыжу з любоўю» — зубадрабільны напарніцкі баявік з Джонам Траволтам і Джонатанам Рыс Маерcам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика