У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых
09.02.2010 16:47
—
Новости Культуры
|
Галівуд цяпер не адзін такі. 52 гады пасля таго, як у Лос-Анжэлесе была заснаваная вядомая Алея Зорак, Берлін таксама аснадзіцца ўласнай алеяй, на якой будуць увекавечаныя імёны дзеячаў кіно. На берлінскай алеі, якая пралягае побач з Музеям кіно на Падстдам-штрасэ, будуць напісаныя імёны толькі тых актораў і рэжысёраў, якія зрабілі свой унёсак менавіта ў нямецкі кінематограф. Першая, чыё імя хочуць увекавечыць у асфальце —легендарная Марлен Дытрых, уражэнка Бэрліну. Алею прадэманструюць на гэтым тыдні падчас Берлінскага кінафэсту, які сёлета адзначае 60 гадоў. Марлен Дытрых, якая нарадзілася ў 1901 г., прыдбала сусветную славу дзякуючы галоўнай ролі ў меладраме «Блакітны анёл» у 1930 г., але ў дзень прэм"еры імігравала ў ЗША, дзе ўзяла ўдзел у некалькіх галівудскіх касаробах. Нягледзячы на ўпрошванні міністра прапаганды фашыстоўскае Нямеччыны Ёзэфа Гебельса Марлен Дытрых не пагадзілася вярнуцца на бацькаўшчыну, адрэагаваўшы на запросіны: «Я не нашу карычневага». Памёрла Марлен Дытрых у 1992 г. На Алеі побач з Дытрых выгравіруюць імёны 39 іншых выбітных дзеячоў кінамастацтва, сярод якіх: амерыканец Квенцін Таранціна, чый апошні фільм «Бясслаўныя байструкі» часткова здымаўся ў Нямеччыне, і ў дадатак сюжэтна закранае падзеі Другой Сусветнай, рэжысёр Фрыц Ланг (стваральнік мацеры ўсіх фантастычных антыўтопіяў, стужкі «Метраполіс»), немец турэцкага паходжання Фаціх Акін (аўтар вядомай трагікамедыі «Галавой аб сценку» пра жыццё турэцкіх імігрантаў у ФРН), а таксама акторы аўстрыйскага паходжання Ромі Шнайдэр і Арнольд Шварцэнэгер. Алея адчыніцца для публічнага агляду (і шпацыру) толькі ў верасні, і штогод да яе будуць дадаваць дзесяць новых імёнаў жывых і спачылых актораў і кінадзеячаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Марлен ДытрыхГалівуд цяпер не адзін такі. 52 гады пасля таго, як у Лос-Анжэлесе была заснаваная вядомая Алея Зорак, Берлін таксама аснадзіцца ўласнай алеяй, на якой...
|
|