Кампанія «Будзьма» разаслала па FM-станцыям складанкі з сучаснай беларускай музыкай
10.02.2010
—
Новости Культуры
|
На складанцы «Тузін: Перазагрузка», які быў зроблены ў супрацы з парталам «Тузін Гітоў», такія гурты, як «Atlantika», « Naka», «Da Vinci», «Серебряная Свадьба» і іншыя, праспявалі свае хіты на беларускай мове. У праекце ўзялі ўдзел адны з самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, песні якіх гучаць на радыё і тэлебачанні. Кожны з іх перазапісаў адзін са сваіх галоўных хітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафесійным перакладчыкам. Другая складанка — «Budzma The Best Rock». Гэта 2 дыскі: песні вядомых беларускіх рок-музыкаў і творы маладых рок-гуртоў, якія былі адабраныя на конкурснай аснове. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|