Агульнабеларускую дыктоўку распачалі ветэраны
12.02.2010 21:32
—
Новости Культуры
|
Каля 30 чалавек сабраліся ў бібліятэцы Чырвонага касцёла 12 лютага напісаць агульнабеларускую дыктоўку разам з культурна-асветніцкім клубам «Спадчына». Тэкст, паводле Адама Мальдзіса, пра нашага славутага земляка Ігната Дамейка аказаўся не такім і лёгкім. Удзельнікі часам нават прасілі падказкі ў Зінаіды Бандарэнкі. Народная артыстка Беларусі дыктавала і па-настаўніцку падказвала: тут не трэба працяжніка, уважліва падумайце! Пасля дыктоўкі Уладзміра Падгола ўзнагародзілі медалём Язэпа Лёсіка «Рупліўцу на ніве беларускай адукацыі» за ініцыяванне і правядзенне першай агульнанацыянальнай дыктоўкі на беларускай мове ў гонар 90-годдзя БНР. Усіх, хто не змог сёння прыйсці, сябры «Спадчыны» ласкава запрашаюць далучыцца да віртуальнага ўвасаблення дыктоўкі. На сайце 21 лютага Таварыства беларускай мовы у памяшканнях тэатра «Зніч», размешчаных у цокальным паверсе касцёла св. Сымона і св. Алены, правядзе І этап ІІІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Пачатак аб 11-й гадзіне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэкст, паводле Адама Мальдзіса, пра нашага славутага земляка Ігната Дамейка аказаўся не такім і лёгкім. |
|