Рыгор Барадулін у рэанімацыі з двухбаковай пнеўманіяй
15.02.2010 13:47
—
Новости Культуры
|
Вечарам 14 лютага народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін быў шпіталізаваны ў лякарню Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. У яго ўзнялася тэмпература да 40 градусаў. Жонка Валянціна Міхайлаўна выклікала хуткую дапамогу з лечкамісіі. Галоўны лекар лечкамісіі Ірына Абельская сказала, што паэт трапіў шпіталь у дастаткова цяжкім стане. У яго двухбаковая вірусная пнеўманія, востры перыяд захворвання, таму яго змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі. Стан паэта дастаткова цяжкі. Але Ірына Абельская паведаміла, што пацыент атрымлівае ўсё неабходнае лячэнне, і выказала надзею, што ўсё будзе добра. Літаральна ў мінулую сераду паэт выпісаўся з 10‑га мінскага шпіталя, дзе лячыўся ў аддзяленні кардыялогіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны лекар лечкамісіі Ірына Абельская сказала, што паэт трапіў у шпіталь у дастаткова цяжкім стане. |
|