Ад спрадвечнага да сучаснага. Па вашых шматлікіх просьбах, шаноўныя чытачы, мы працягваем размову пра народную культуру і традыцыі. 21.by

Ад спрадвечнага да сучаснага. Па вашых шматлікіх просьбах, шаноўныя чытачы, мы працягваем размову пра народную культуру і традыцыі

16.02.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтым разам прапануем вам скласці своеасаблівы слоўнік. “Пройдземся” па ўсіх паняццях — ад А да Я, прычым абяцаем, што ўвагу будзем звяртаць не толькі на сімволіку таго ці іншага прадмета або паняцця ў народнай культуры, але перш за ўсё на яго прыкладное значэнне, на тое, як яго выкарыстоўвалі ў традыцыях і абрадах. Чакаем вашых допісаў, у якіх вы, магчыма, падзеліцеся сваімі ведамі, што спрадвеку перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў вашай сям’і. А можа, вам проста цікава больш даведацца пра нейкі прадмет і яго выкарыстанне ў абрадах? Пішыце, пастараемся адказаць!

Амулет. Практычна любы прадмет побыту нашых продкаў мог стаць атрыбутам-абярэгам і выконваць ахоўна-засцерагальную ролю. Напрыклад, існавала даволі строгае прадпісанне: калі па вёсцы нясуць нябожчыка, нельга глядзець на пахавальную працэсію праз акно, трэба абавязкова выйсці на вуліцу. А яшчэ лепш праводзіць памерлага да бліжэйшага скрыжавання ў памяць пра сваіх продкаў. Акрамя гэтага, калі ў хаце хтосьці спіць, яго абавязкова трэба пабудзіць. Калі ж у хаце спала дзіцятка, то ў ложачак з боку вуліцы клалі нож.Абярэг, які насілі звычайна пры сабе (на ланцужках, паясах, стужках, прышывалі да адзення, клалі ў шапку), называлі амулетам. Яго асноўнае прызначэнне — засцерагаць чалавека ад нячыстай сілы, ад дрэннага вока, сурокаў, хвароб. Амулет мог выкарыстоўвацца для засцярогі не толькі людзей, але і хатняй жывёлы, свойскіх птушак.

Надзейным амулетам на працягу ўсяго жыцця лічылі кавалачак пупавіны або дзіцячай “сарочкі” — часткі каляплоднай тканкі, якая выходзіла разам з нованароджаным. Шэраг раслін, хутчэй за ўсё за іх пякучы характар або рэзкі пах эфірнага масла, таксама лічылі моцным сродкам засцярогі ад нячыстай сілы. Напрыклад, часнок, горкі перац, крапіву. Сярод усходніх славян самым распаўсюджаным абярэгам-амулетам была Чацвярговая соль. З тканіны чырвонага колеру шылі невялічкі мяшэчак, у які сыпалі некалькі драбінак солі, асвечанай “на сямі вятрах”, г. зн. пастаўленую пад зоры ў ноч з серады на Чысты чацвер. Такі амулет насілі пры сабе на працягу ўсяго года — ад аднаго Чыстага чацвярга да наступнага. Праз год у мяшэчак насыпалі абноўленую соль, а “старую” спальвалі ў печы. Нашы продкі выраблялі амулеты з воўчага або мядзведжага клыкоў, поўсці ці скуры гэтых драпежнікаў. З часоў пашырэння хрысціянства кола амулетаў значна пашырылася. Да іх сталі адносіць ладанкі — невялікія ёмістасці або мяшэчкі, у якіх захоўвалі ладан, воск, невялікую часцінку мошчаў святых і г. д. Адным з найбольш пашыраных і моцных абярэгаў лічыцца крыж. Амулеты дазвалялася перадаваць у спадчыну. Для хатняй жывёлы надзейным абярэгам лічылі званочак. Для хатняй птушкі амулетам служыў “курыны бог” — плоскі камень з адтулінай у сярэдзіне. Пры гэтым адтуліна павінна быць не прасвідравана, а натуральнага, прыроднага паходжання.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтым разам прапануем вам скласці своеасаблівы слоўнік. “Пройдземся” па ўсіх паняццях — ад А да Я, прычым абяцаем, што ўвагу будзем звяртаць не толькі на сімволіку таго ці іншага прадмета або паняцця ў народнай культуры, але перш за ўсё на яго прыкладное значэнне, на тое, як яго выкарыстоўвалі ў традыцыях і абрадах. Чакаем вашых допісаў, у якіх вы, магчыма, падзеліцеся сваімі ведамі, што спрадвеку перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў вашай сям’і. А можа, вам проста цікава больш даведацца пра нейкі прадмет і яго выкарыстанне ў абрадах? Пішыце, пастараемся адказаць!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика