Даніна павагі паэту Аўрому Суцкеверу, ураджэнцу Смаргоні. 21.by

Даніна павагі паэту Аўрому Суцкеверу, ураджэнцу Смаргоні

25.02.2010 17:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


26 лютага ў Тэль-Авіве ў прэстыжнай канцэртнай залі «Цаўта» ў прысутнасці ізраільскага прэзідэнта Шымона Пэрэса, адбудзецца вялікі вечар памяці Аврома Суцкевера, выбітнага габрэйскага паэта, ураджэнца Смаргоні, які пайшоў з жыцця месяц таму. У вечары таксама выступяць ідышскія паэты, прагучаць песні на словы Суцкевера, а акторка тэль-авіўскага тэатра «Гешэр», ураджэнка Магілёва, Яўгенія Додзіна будзе чытаць выбраныя вершы.

Аўром (Аўрагам) Суцкевер (1913—2010) — адзін з выбітных габрэйскіх паэтаў другой паловы ХХ ст. Суцкевер пісаў на ідышы, мове, якой ён трымаўся ўсё жыццё.

Нарадзіўся Суцкевер у Смаргоні, у 1920 пераехаў у Вільню. У гета зрабіўся сябрам баявой арганізацыі, а ў конадзень ліквідацыі гета сышоў да партызанаў і ваяваў у Нарачанскіх лясах. Там напісаў паэму «Усе клятвы», якая зрабіла нагэтулькі моцнае ўражанне на сябраў Антыфашысцкага габрэйскага камітэту, што па паэта з Масквы паслалі за лінію фронта самалёт. Пасля вайны Суцкевер выступіў сведкам на Нюрнбергскам працэсе, а ў 1948 паэт пераехаў у Ізраіль, дзе заснаваў часопіс «Ды Голдэнэ кейт» («Залаты ланцуг»), які быў прытулкам для парэштак сусветнай ідышскай культуры і літаратуры, і да 1998 года быў яго незаступным рэдактарам. Пісаў вершы збольшага пра Галакост, выдаў кнігу ўспамінаў «З віленскага гета» і паэму «Сібір», ілюстраваную Маркам Шагалам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 лютага ў Тэль-Авіве ў прэстыжнай канцэртнай залі «Цаўта» ў прысутнасці ізраільскага прэзідэнта Шымона Пэрэса, адбудзецца вялікі вечар памяці Аврома Суцкевера,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика