"Без Білета" знялі лепшы кліп, запісалі лепшы альбом і сталі рок-каралямі. 21.by

"Без Білета" знялі лепшы кліп, запісалі лепшы альбом і сталі рок-каралямі

05.03.2010 15:57 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рок-каралём 2009 года стаў гурт “Без Білета”. Таксама ён атрымаў прызы ў намінацыі “Альбом года” (“Афрыка”) і “Кліп года” (песня “Афрыка”).

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўчора ўвечары ў сталічным клубе “Рэактар”. Арганізатары раздалі прызы ў 14 намінацыях, 7 з якіх былі безальтэрнатыўныя.

Найлепшай песняй мінулага года журы нечакана назвала “Ружовыя акуляры” "Ляпіса Трубяцкога". Наста Шпакоўская з гурта Naka стала рок-князёўнай, Зміцер Вайцюшкевіч - лепшым выканаўцам, "Нейра Дзюбель" адзначылі прызам “За вялікі ўнёсак у развіццё беларускага рока”, а адкрыццём года абралі The Toobes.

Таксама былі ўганараваныя калектывы ў двух новых намінацыях “Рэп-праект” і “Вяртанне года”. У іх безальтэрнатыўна перамаглі “Нестандартный вариант” і “Жнюв”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўчора ўвечары ў сталічным клубе “Рэактар”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика