Паміж Rammstein і Scorpions — Аpocalyptica
10.03.2010 10:22
—
Новости Культуры
|
Фінскі гурт Аpocalyptica выступіць у Мінску 2 красавіка. У Мінск працягваюць прыязджаць з канцэртамі замежныя зоркі. Толькі ад’грымеў Rammstein, як едзе іншы нямецкі гурт — Scorpions. Але перад ім паспеюць выступіць фіны з Аpocalyptica. Аpocalyptica стала вядома тым, што музыкі на віяланчэлях выконваюць каверы на вядомыя кампазіцыі Metallica, Sepultura, Pantera і іншых гуртоў. Іх дэбютны альбом «Plays Metallica by Four Cellos» разышоўся накладаў у чвэрць мільёна дыскаў. Акрамя кавераў каманда выконвае і ўласныя кампазіцыі. Нягледзячы на тое, што большасць кампазіцый — інструментальныя, для сумесных запісаў запрашаліся вакалісты з Slipknot, The Rasmus, HIM, Rammstein, Soulfly. Канцэрт адбудзецца ў Палацы Рэспублікі. Квіткі: 60000-250000 рублёў. Але ў продажы ўжо засталіся квіткі ад 115000 рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фінскі гурт Аpocalyptica выступіць у Мінску 2 красавіка.
|
|