Фільм пра беларускіх габрэйскіх партызанаў на фестывалі ў Варшаве + відэа. 21.by

Фільм пра беларускіх габрэйскіх партызанаў на фестывалі ў Варшаве + відэа

10.03.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дакументальная стужка «ІзГоі», знятая для «Белсату», прайшла адбор на VII Міжнародны кінафестываль «Габрэйскія матывы».

Стужка «ІзГоі», знятая вядомым тэлежурналістам Аляксандрам Ступнікавым для тэлеканалу «Белсат», распавядае пра невядомую старонку гісторыі Беларусі: дзейнасць габрэйскіх партызанскіх атрадаў падчас Другой усясветнай вайны.

Узброеныя габрэйскія аддзелы ў нашай краіне былі адзінымі ў Еўропе, якія не толькі змагаліся з гітлераўцамі, але і дапамагалі перажыць вайну тым, хто ўцёк з гета ды хаваўся па лясох, каб не стацца ахвярамі нацыстаў.

Кінафестываль «Габрэйскія матывы» адбудзецца 20–25 красавіка ў варшаўскім кінатэатры «Muranow» (вул. Генерала Андэрса, 1, каля ст.м. «Ратуш Арсэнал»).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика