Рыцары і сярэднявечная кухня ў суправаджэнні аркестра Фінберга
12.03.2010 13:01
—
Новости Культуры
|
А таксама шмат іншага ў праграме V фэсту сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010», які адбудзецца 25-27 чэрвеня.
Пасля працяглага перапынку ў Наваградак вяртаецца фестываль сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак». Пяты па ліку фэст пройдзе ў першай сталіцы ВКЛ з 25 па 27 чэрвеня. Адметнасцю сёлетняга святкавання стане тое, што «Наваградскі замак — 2010» спалучаць з адзначэннем 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Юбілею прысвецяць адмысловыя тэатральныя пастаноўкі з удзелам актораў Купалаўскага і Опернага тэатраў, музычныя праграмы і круглы стол. І, натуральна, на фэсце будуць рыцарскія забавы, сярэднявечная кухня і кірмаш. Фестываль «Наваградскі замак» вось ужо 10 гадоў збірае дзесяткі тысяч гледачоў з усёй Беларусі і з-за яе межаў. Першы фэст адбыўся ў Наваградку ў чэрвені 2000 года і ладзіўся з таго часу кожныя два гады. У 2008 г. гарадскія ўлады дзеля эканоміі сродкаў святкаванне адмянілі — было вырашана перанесці яго на 2009 год, каб спалучыць з адзначэннем 965-годдзя горада. Але і 2009-м фэст не адбыўся — ізноў не хапіла грошай. Замест рыцараў на святкаванне Дня горада ў Наваградак прыехаў Аляксандр Саладуха і байкеры. Грошай, зрэшты, не хапіла і налядовы палац, які планавалі збудаваць яшчэ да 2009 г., і на аднаўленне гатэлю «Еўропа» на гарадской плошчы. Не пабачаць госці фестывалю і помніка Міндоўгу аўтарства скульптара Генадзя Буралкіна. «Да фэсту дакладна не паспеем», — паведаміў скульптар. Начальнік аддзелу культуры Наваградскага райвыканкаму Аляксандр Карачан патлумачыў гэта тым, што грошы на помнік збіраюцца вельмі марудна. Па яго словах на сёння распрацаваная папярэдняя праграма святкавання 600-годдзя Грунвальду і «Наваградскага замка — 2010». Афіцыйна зацверджаная праграма з пералікам удзельнікаў фэсту з’явіцца напачатку красавіка. Нагадаем, што сродкі на помнік Міндоўгу можна пераказаць на наступны рахунак: «Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама, 231400, г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 9а, р/р 3632000001310 ААТ «ААБ Беларусбанк», код 698, УНП 500031377, ОКПО 02234044, дзейнічае на падставе Палажэння. На выраб помніка Міндоўгу». Таксама можна ахвяраваць на рэстаўрацыю Наваградскага замка: Разліковы рахунак аддзела культуры Наваградскага райвыканкама №3632000001310 у АСБ «Беларусбанк» код 698 г. Наваградак, УНП 500031377 з адзнакай «На рэстаўрацыю Наваградскага замка». *** Святочная праграма* 25 Чэрвеня 2010 г. Цэнтральная раённая бібліятэка: 11.00-18.00 Круглы стол: «Грунвальд ў гісторыі Беларусі». 26 Чэрвень 2010 г. Гарадская плошча: 11.00-11.50 Канцэртная праграма. 11.30-12.00 Святочнае тэатралізаванае шэсце ад пляцоўкі гандлёва-эканамічнага каледжа на плошчу: — аркестр дудароў і ўдарных інструментаў; — князь Вітаўт і кароль Ягайла на кані ў атачэнні світы; — прадстаўнікі рыцарскіх клубаў; — фальклорныя мастацкія калектывы. 12.00 Адкрыццё свята: — конная выездка; — мастацка-гістарычны пралог «Грунвальд — 600» (з удзелам артыстаў тэатра імя Янкі Купалы і Нацыянальнага тэатра оперы); — выступленне афіцыйных асоб. 13.00-17.00 Выступленне вядучых мастацкіх калектываў краіны. 20.00-24.00 Гала-канцэрт вядучых калектываў і выканаўцаў краіны. 24.00 Феерверк Замкавая гара (платныя мерапрыемствы): 10.00-19.00 «Рысталішча» паказальныя выступленні вядучых клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, музыкаў. 22.30-23.40 фаер-шоу. Фарны касцёл 16.00-17.00 — Канцэрт духоўнай музыкі. Прэм’ера фантазіі «Грунвальд». Барысаглебская царква 15.00-16.00 — Праваслаўныя спевы. Роў ля Замкавай гары: 15.00-17.00 Конны турнір. 18.00-20.00 Рыцарскі турнір. 21.00-21.30 Рыцарскі бугурт. Малы Замак: Сярэднявечная кухня і кірмаш. На кірмашы прадугледжваецца выступленне мастацка-гістарычных калектываў. Кінатэатр «Звязда»: 11.00-19.00 Дэманстрацыя фільмаў на гістарычную тэматыку. Дом-музей А. Міцкевіча: Выстава сярэднявечнай зброі і даспехаў. Гісторыка-краязнаўчы музей: Электронная прэзентацыя: «Эпоха Вітаўта і Ягайлы». 27 чэрвеня 2010 года Гарадская плошча: 14.00-18.00 Выступленне дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам М. Фінберга 18.00-18.30. Урачыстае закрыццё свята. Замкавая гара (платныя мерапрыемствы): 11.00-15.00 «Рысталішча» Роў ля Замкавай гары: 16.00-17.00. Рыцарскі бугурт «Штурм замка». Малы Замак: 11.00-16.00 Сярэднявечная кухня і кірмаш. *Гэта папярэдні праект праграмы V фэсту сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010» і святкавання 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Канчатковы варыянт з пералікам удзельнікаў святкавання будзе зацверджаны ў апачатку красавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А таксама шмат іншага ў праграме V фэсту сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010», які адбудзецца 25-27 чэрвеня. |
|