Горад жанчын. Ганна Хітрык
15.03.2010 17:30
—
Новости Культуры
|
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) закрылася выстава, у межах якой былі прадстаўленыя 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада.
Ганна Хітрык Месца нараджэння: горад Чалябінск. Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Па спецыяльнасці – акцёр тэатра лялек. У дзяцінстве была: звычайным хлопчыкам: паводзіны "неуд.", падзёртыя каленкі, падробленыя запіскі ад бацькоў. Марыла нарадзіцца па-новаму ў выглядзе П’еро. З таго часу мала што змянілася. Сям’я: у размовах праходзіць пад іменем "Зяблікі". Гэта: сястра Саша, яе муж Коля, іх дзеці Ванька-ураган і Васіль ці Чалавек-Гном. А таксама маці, брат Глеб і каханы чалавек. Характар: ва ўсім станоўчым прысутнічае адмоўнае. Як сцвярджае Ганна, у яе - усяго хапае. Любіць: глядзець у вочы, смяшыць, цягнікі, сабак-катоў, дарыць праўду, спяваць, напаўняць сметніцу, купляць тапачкі для дома, дождж-какава-плед, казкі, сям’ю, неба, марыць, слухаць. Не любіць: баяцца, падхалімаў, пьяных, хваробу, даўгі, калі парушаюць асабістую прастору, быць нікчэмнай, ляноту, пыласосіць, кінзу, гразюку, пах цыгарэт у доме, начаваць адна, цемру, адсутнасць працы, грошай. Па ўнутраным складзе суадносіць сябе з дрэвам – клёнам, горадам – Вільнюсам, цёплым надвор’ем з дажджом і вясёлкай пасля яго, вулічным катом у палоску. Крэда: Жыць шчасліва! А чым больш б’юць, тым шырэй патрэбна ўсміхацца! Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Канал Культура Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91 Віцебск 99,3 FM Гомель 91,5 FM Гродна 95,0 FM Магілёў 99,1 FM Брэст 88,5 FM Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) закрылася выстава, у межах якой былі прадстаўленыя 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада.
|
|