Аўтограф ад Альгерда Бахарэвіча
17.03.2010
—
Новости Культуры
|
На гэтай кнізе 17 сакавіка ён і паставіць усім ахвотным свой аўтограф. Імпрэза адбудзецца ад 18.00 да 18.30 у недзяржаўнай менскай “кнігарніЎгалерэі”. Распавядае Нам вельмі прыемна, што мы гэтую акцыю пачынаем менавіта з Альгерда Бахарэвіча... дырэктарка “кнігарніЎгалерэі” Аляксандра Дынько:Нам вельмі прыемна, што мы гэтую акцыю пачынаем менавіта з Альгерда Бахарэвіча... “Нам вельмі прыемна, што мы гэтую акцыю пачынаем менавіта з Альгерда Бахарэвіча, таму што гэта адзін з самых папулярных беларускіх аўтараў. І гэта пісьменьнік, які прадстаўляе для нас такі звычайны цывілізаваны спосаб прамоцыі і ўвогуле існаваньня літаратуры ў сучасным сьвеце. Сама акцыя аўтограф-сэсія – гэта, з аднаго боку, прыемнасьць для чытачоў, бо яны могуць пабачыць жывога аўтара і нават атрымаць ад яго нешта ў падарунак, але гэта й прыемнасьць для пакупнікоў, таму што гэтая кніга з аўтографам набывае новую якасьць”. Спадарыня Дынько паведаміла, што аўтограф-сэсіі ў “кнігарніЎгалерэі” будуць ладзіцца штотыднёва. Такая форма сустрэч аўтараў з чытачамі ня новая. Новае ў ёй само месца сустрэч – праспэкт Незалежнасьці, 37а, а таксама тое, што там зьбіраюцца выбітныя нацыянальныя аўтары і ўлюбёныя ў беларускую літаратуру і мову чытачы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня ўвечары ў “кнігарніЎгалерэі” можна атрымаць аўтограф ад Альгерда Бахарэвіча. Гэтая сустрэча распачынае штотыднёвы цыкль аўтограф-сэсіяў знаных беларускіх літаратараў, якія заплянавала новая менская недзяржаўная кнігарня. |
|