Сяргей Цвяткоў. Парад. 21.by

Сяргей Цвяткоў. Парад

17.03.2010 10:50 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гонарам я перапоўнены зранку
Маці падняла мяне на сьвітанку
Зялёная стужка і гальштук чырвоны
У люстэрка сябе не пазнаў - эх, прыгожы!
Сёньня пабачаць мяне ўсе сябры
Будуць зайздросьціць, бясспрэчна, яны
Як не зайздросьціць -- вам гэта ня жарт!
А гэта сапраўдны вялікі парад!
Мой старшы таварыш з БРСМ
Далонь мне працягне і скажа "хадзем"
На сьцяг наш прыгожы чырвона-зялёны
Мы разам зь ім будзем глядзець улюбёна
І пройдзем па вуліцах промнем сьвятла
Якое дзяржава ўсім нам дала
І за дзяцінства шчасьлівае наша
За незалежнасьць, за хлеб і за кашу
Мы шчыра падзякуем нашаму Пану
Які вельмі шчыра і самааддана
Працуе штодзень са сьвятою нагодай
Усё для цябе, для мяне, для народа.
Гады пралятуць, і надыдзе мой час
Пайду працаваць у сапраўдны калгас!
Каб выканаць план пяцігодкі за год!
Квітней і жыві, Беларускі народ!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гонарам я перапоўнены зранкуМаці падняла мяне на сьвітанкуЗялёная стужка і гальштук чырвоныУ люстэрка сябе не пазнаў - эх, прыгожы!Сёньня пабачаць мяне ўсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика