У Аўстраліі памёр беларускі святар Аляксандр Кулакоўскі
19.03.2010 14:49
—
Новости Культуры
|
У Мельбурне (Аўстралія) 18 сакавіка памёр беларускі праваслаўны святар Аляксандр Кулакоўскі. Ён не дажыў сем дзён да 25 сакавіка — свайго 85‑га дня нараджэння. Аляксандр Кулакоўскі нарадзіўся 25 сакавіка 1925 г. у в. Тулічава на Наваградчыне (тады Заходняя Беларусь, Польшча) у сялянскай сям’і Рыгора і Сцефаніды Кулакоўскіх. У сям’і было пяцёра дзяцей, і ўсе — браты (Мікалай, Адам, Рыгор, Уладзімір). Аляксандр быў сярэднім. У 1942 г. Тулічава спалілі немцы ў часе карнай акцыі. Гэта была помста ў адказ на партызанскі тэракт. Кулакоўскі перабраўся ў Мінск, адкуль у 1944 г. выехаў на Захад. Немцы адправілі яго пад самую французскую мяжу рыць бункеры. Па сканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры ў Остэргофене, дзе вучыўся ў беларускай гімназіі. Потым вучыўся ўжо ў Пасаў і ў Нюрнбергу ў нямецкіх прафесійных вучэльнях, здабыў адукацыю, што моцна прыдалося пасля пераезду ў Аўстралію. У гэтай краіне працаваў токарам, збіраў заводскія станкі. На пенсію выйшаў, працуючы на пошце. Амаль адразу па прыездзе ў Мельбурн далучыўся да беларускага грамадскага руху, чым і займаўся ў вольны час. У 1953 г. Аляксандр Кулакоўскі ажаніўся з Раісай Борстак. Выхаваў двух дачок — Ірэну і Веру. Адна працуе настаўніцай, другая займаецца бізнэсам. У 1958 г. а. Мадэст (Яцкевіч) заснаваў у у Мельбурне парафію БАПЦ імя Трох Віленскіх Пакутнікаў. Кулакоўскі напачатку кіраваў царкоўным хорам, а ў 1963 г. у Нью‑Ёрку быў высвячаны на дыякана, а потым атрымаў і святарскія высвячэнні. Пасля адыходу а. Мадэста з парафіі і стаў настаяцелем парафіі Трох Віленскіх Пакутнікаў. Пры ім было заснавана дабрачыннае Сястрыцтва, жаночы свецкі хор «Каліна», які існуе і дагэтуль, а ў 1981 г. з ініцыятывы айца Кулакоўскага куплены новы будынак для царквы. Айцец Аляксандр Кулакоўскі таксама быў ініцыятарам набыцця дзялянкі пад беларускія пахаванні на гарадскіх могілках Фоўкнер у Мельбурне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 50 гадоў ён кіраваў праваслаўнай парафіяй Трох Віленскіх Пакутнікаў у Мельбурне.
|
|