Памёр Генрык Гедройц. 21.by

Памёр Генрык Гедройц

22.03.2010 11:25 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брат рэдактара парыжскай «Культуры» Ежы Гедройца Генрык памёр у ноч з суботы на нядзелю ў Мезон‑Лафіце недалёка ад Парыжа.

Генрык Гедройц нарадзіўся 12 студзеня 1922 году, падчас Другой сусветнай вайны быў салдатам Карпацкай стралковай брыгады. Пасля вайны пасяліўся ў Парыжы.

Генрык Гедройц амаль паўстагоддзя — з 1952 па 2000 г. — быў найбліжэйшым супрацоўнікам свайго знакамітага брата.

Цягам гэтага часу стваральнік «Культуры» адказваў збольшага за адміністрацыйны бок — арганізацыю і размеркаванне падпіскі на выданні Інстытута. З 2003 году, пасля смерці Зоф’і Херц, ён быў прэзідэнтам Асацыяцыі Літаратурнага інстытута «Культура».

Генрык Гедройц спачне на Мэсній‑ле‑Руа каля Парыжу, побач з іншымі стваральнікамі «Культуры»: Ежы Гедройцам, Юзафам Чапскім, і Зоф’яй і Зыгмунтам Херцамі.

Згодна з жаданнем Генрыка Гедройца, Асацыяцыя Літаратурнага інстытута «Культура» будзе працягваць сваю працу, апекуючыся сваімі багатымі архіўнымі калекцыямі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брат рэдактара парыжскай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика