У Гродна адкрылася выстава на анёльскую тэматыку
22.03.2010 12:53
—
Новости Культуры
|
![]() На суд гледача прадставілі гродзенскія мастакі Алесь Сураў, Уладзімір Кіслы, Мікола Кіслы, Валерый Стратовіч, Уладзімір Пазняк, Валерый Малочка, Вацлаў Спорскі і скульптар Мікола Скляр. - Ідэя стварыць такую выставу ўзнікла ў нас з Міколам Склярам. Знайшлося шмат работ на адну тэматыку. Месца для выставы выбралі невыпадкова. У гэтым музеі я калісьці працаваў. Тут цяпер працуюць два мастакі - удзельнікі выставы Уладзімір Кіслы і яго сын Мікола. Выставачная зала - утульная, абноўленая. Ды і мастацкія работы на анёльскую тэматыку выглядаюць сімвалічна ў сценах музея гісторыі рэлігіі, - адзначыў арганізатар і ўдзельнік выставы Алесь Сураў. Усе анёлы Міколы Скляра зроблены з дрэва, але такія розныя. Вось яны адлятаюць у вырай, вядуць дыялог, звоняць у званочак... - Кожны мой анёл такі, якім я яго бачу ў гэты момант. Заўтра ён будзе іншым, - рассказаў Мікола. Палотны Валерыя Стратовіча кідаюцца ў вочы шматколернасцю і цікавасцю сюжэту. “Імперыя анёлаў” - казачная анёльская краіна. “Цуд” - сустрэча звычайных людзей з анёлам. Дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі Людміла Карнілава адзначыла, што хоча прадоўжыць гэтую тэму ў музеі. У планах - выстава работ на анёльскую тэматыку старажытных майстроў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На суд гледача прадставілі гродзенскія мастакі Алесь Сураў, Уладзімір Кіслы, Мікола Кіслы, Валерый Стратовіч, Уладзімір Пазняк, Валерый Малочка, Вацлаў Спорскі і скульптар Мікола Скляр. |
|