«Залаты апостраф» уручаць 25 сакавіка
22.03.2010 14:34
—
Новости Культуры
|
Уручэнне літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» адбудзецца 25 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Пачатак у 18.30. Намінантаў на прэмію, якую заснаваў часопіс «Дзеяслоў», выбіралі праз інтэрнэт-галасаванне. У кожнай намінацыі было прадстаўлена па сем аўтараў, хто друкаваўся ў часопісе ў 2009 годзе. Зараз прэтэндуюць на атрыманне прэміі пісьменнікі, якія набралі найбольшую колькасць галасоў. У паэзіі — гэта Уладзімір Арлоў, Валярына Кустава, Рыгор Барадулін; у прозе — Міхась Андрасюк, Дар’я Ліс, Віктар Казько; у дэбюце — Віталь Быль, Алена Радачынская, Алена Селькіна. Канчатковае рашэнне наконт лаўрэатаў прыме рэдакцыя «Дзеяслова». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уручэнне літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» адбудзецца 25 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. |
|