Стварыце помнік Лелю!. 21.by

Стварыце помнік Лелю!

24.03.2010 01:01 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Існуе меркаванне, што ў лельчыцкіх маладажонаў павінен быць свой “амулет”

З дзесятак год таму быў я ў Волгадонску Растоўскай вобласці і бачыў, як усе вясельныя картэжы едуць за 30--50 кіламетраў да помніка Ксеніі (персанажу з “Ціхага Дона”). Дакрануцца да гэтай скульптуры там лічыцца добрай прыкметай і гарантыяй нараджэння ў хуткім часе ў маладой сям'і хлопчыка.

Я даўно мару пра тое, каб і ў нашым раённым цэнтры г. п. Лельчыцы з'явіўся нарэшце свой куточак для закаханых. Гэта месца, лічу, павінна быць на беразе Убарці. Можна, напрыклад, усталяваць сімвалічную падкову для маладых, якія павінны прайсці пад ёй, каб умацаваць свае сямейнае шчасце. Ажурныя лаўкі, клумба з кветкамі, крынічка і, галоўнае, -- помнік Лелю і Палелю. Чаму менавіта ім? Зараз раскажу.
Назва Лельчыцы, на думку беларускага географа і тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, ідзе ад наймення аднаго са старажытных бажкоў -- Лелька. Ва ўсёй сусветнай міфалогіі, славянскай у тым ліку, вялікая сіла кахання нікім і ніколі не аспрэчвалася. Лічылася, што, калі чалавек паміраў, не паспеўшы ўзяць шлюб, нарадзіць дзяцей, ён не выконваў сваёй асноўнай функцыі, яго жыццё быццам не адбывалася. А таму народныя паданні сцвярджалі, што цела жанчыны, якая не выйшла замуж і не паспела нарадзіць дзіця, становіцца мостам паміж тым і гэтым светам, на якім адбываецца бойка паміж дабром і злом. Не выпадкова маладых людзей, якія не паспелі стварыць сям'ю, пры пахаванні апраналі ў шлюбны ўбор, клалі ім у труну заручальныя пярсцёнкі і ручнікі -- каб шлюб у іх адбыўся калі не на гэтым свеце, дык на тым.
З антычнасці захаваўся культ Венеры. А ў нашых продкаў усе апекуны шлюбу выступалі толькі ў пары -- такім чынам, былі ЛАДА і ЛАД (адсюль -- мы жадаем ладу маладым, ладу ў хаце, каб усё была ладна). У іх былі два сыны, браты-блізняты -- Лель і Палель. Першы запальваў у сэрцах людзей полымя каханння, другі -- вёў да шлюбу.
У мінулым у беларусаў кожная пара года мела сваіх апекуноў, багоў ці царыц. Даследчыкі агульнаславянскага фальклорнага матэрыялу лічаць, што вясну ўвасабляла багіня Леля (Ляля). З ёй атаясамлівалі росквіт і прыгажосць абноўленай прыроды. Існавала нават спецыяльнае свята Ляльнік, якое адзначалася ў дзень святога Юрыя (6 мая). Цікава, што ролю Лялі ў абрадах выконвала самая маладая, зграбная і прыгожая дзяўчына. Беларусы, калі хацелі пахваліць прыгажосць дзяўчыны, звычайна гаварылі: “Прыгожая, як Ляля”.
Вось чаму і прапаную стварыць у Лельчыцах своеасаблівы помнік Лелю. І заклікаю ўсіх маладых і нямаладых жыхароў лельчыцкага краю абмяркаваць гэтую прапанову.
Мікалай ГАЎРЫЛЕНКА
г. п. Лельчыцы 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Існуе меркаванне, што ў лельчыцкіх маладажонаў павінен быць свой “амулет”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика