Лявон Вольскі прэзентаваў "Белую яблыню грому"
24.03.2010 12:38
—
Новости Культуры
|
23 сакавіка ў Купалаўскім тэатры адбылася прэзентацыя новага сольнага альбома Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў. Мэтай праекта заяўлялася вяртанне творчасці вядомых беларускіх паэтаў у сучасны культурны кантэкст.
І людзі, якія прыйшлі ў гэты вечар у тэатр імя Купалы (дарэчы, вельмі розныя - ад сталых і сівых да малых дзяцей, ад салідных мужчын у пінжаках да даволі нефармальнай моладзі), гэта пацвердзілі. Хаця праект і заяўлены як сольны, на самай справе гэта не зусім так. Паспеўшы ўжо стаць своеасаблівым тварам праекта "рэп ад Францішка Багушэвіча", песню "Немец", Вольскі спяваў разам з Аляксандрам Памідоравым. Таксама на адной з песень на сцэне можна было заўважыць жонку Лявона Ганну. У другім аддзяленні канцэрта, якое складалася як са старых і добра вядомых кампазіцый з рэпертуару Вольскага і Крамбамбулі, так і з зусім новых, прэм'ерных, гасцей стала яшчэ больш. Спець разам з Лявонам "Такога няма нідзе" выйшаў Уладзімер Пугач (дарэчы, Вольскі амаль увесь канцэрт граў на пугачоўскай гітары, над чым часам жартаваў). Не абмінула імпрэзу і Ганна Хітрык-якая-жыве-ў-тэатры (хаця яна і сцвярджала, што жыве дома, а тут толькі працуе). Больше фотографий смотрите на afisha.tut.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 сакавіка ў Купалаўскім тэатры адбылася прэзентацыя новага сольнага альбому Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў. Мэтай праекту заяўлялася вяртанне творчасці вядомых беларускіх паэтаў у сучасны культурны кантэкст.
|
|