Легенды “Дома масонаў”
25.03.2010 01:00
—
Новости Культуры
|
Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адзначыў савё 20-годдзе, а знакаміты будынак, дзе ён знаходзіцца -- 200-годдзе. З нагоды гэтых памятных дат з сённяшняга дня ў музеі пачынае працаваць святочная экспазіцыя. Напярэдадні карэспандэнт “БН” сустрэўся з яго супрацоўнікамі, якія распавялі, што цікавага могуць пабачыць на ёй гледачы і чаму столькі легенд ходзіць вакол так званага Дома масонаў. -- У будынка нашага музея, які знаходзіцца ў Музычным завулку, 5, вельмі незвычайная і багатая гісторыя, -- інтрыгуе яго дырэктар Зінаіда Кучар. -- Ён быў пабудаваны ў далёкім 1810 годзе і ў розны час належаў найбагацейшым грамадзянам Мінска. Згодна з пецярбургскім альбомам 1908 года, які прысвечаны архітэктуры новых форм, гэты будынак адзін з першых ў Расійскай імперыі меў наватарскі прынцып пабудовы. Тады Мінск быў невялічкім горадам, дзе шматпавярховыя дамы былі рэдкасцю. Таму наш трохпавярховы будынак ружовага колеру пад зялёным дахам, які стаяў на высокім узгорку, дзякуючы сваёй незвычанай архітэктуры прыцягваў да сябе шмат увагі гараджан. Ён быў незразумелы, а незразумелае абавязкова нараджае вакол сябе легенды і плёткі. Вось чаму цікаўныя гараджане з лёгкасцю звязалі гэты дом з масонамі. Якраз на той час прыходзіцца росквіт масонскага руху на Беларусі. У розных куточках нашай краіны ствараюцца масонскія ложы, куды ўваходзілі надзвычай адукаваныя і таленавітыя людзі арыстакратычнага паходжання. Яны насілі чорную вопратку, цыліндры, белыя пальчаткі і кійкі. У адной з гарадскіх легенд гаворыцца, што з вышыні птушынага палёту будынак нашага музея нагадвае масонскі крыж, але пацверджанняў гэтаму няма. Ужо дакладна вядома, што ніякіх паседжанняў масонскай ложы тут не было. Таму Дом масонаў -- звычайная вулічная назва гэтага будынка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адзначыў савё 20-годдзе, а знакаміты будынак, дзе ён знаходзіцца -- 200-годдзе.
|
|