Музей гісторыі медыцыны
26.03.2010 12:52
—
Новости Культуры
|
Музей гісторыі медыцыны - абсалютны чэмпіён па заныканасці: пры тым, што знаходзіцца ён у самым цэнтры Менска - на Фабрыцыюса, 28, літаральна ў пяці хвілінах ад Інстытута Культуры. Але калі не ведаць, што непрэзентабельны будынак – тое, што патрэбна, то музей ніколі не знойдзеш: непрыкметныя дзверы ззаду будынка і надпіс “уваход у бібліятэку”. Далей – усё проста: знайсці лесвіцу, падняцца на трэці паверх, і вось вам і музей... у самым куточку. Дзеля справядлівасці трэба пазначыць, што ўсё гэтае партызанства толькі на час рэАмонту, а калі (праз n год) яго ўсе-ж такі скончаць, працэс пошуку музея стане лёгкім, як пух.
Але пошукі вартыя таго. Супрацоўнікі музею (у прыватнасці, Любоў Уладзіміраўна Хлус) расказваюць, што ходзяць да іх у асноўным студэнты-медыкі, выкладчыкі ўніверу і иншыя медыцынска-арыентаваныя людзі (а калі не медыкі, дык шкалата арганізаванай экскурсіяй). І дарма! У музеі ёсць на што паглядзець. Гісторыя музея пачынаецца з 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Менавіта тады сбіраліся першыя матэрыялы (у асноўным намаганнямі Грыгорыя Кручка – заснавальніка музея). Экспанаты атрымлівалі ў падарунак ад медыцынскіх працаўнікаў, прывозілі з камандыровак і нават атрымлівалі па поште падчас перапіскі. А па вынику – музей поўніцца ўнікальнымі прадметамі і дакументамі, якія дазваляюць распавесці гісторыю медыцыны з самых старажытных часоў. Адна з асаблівасцей музею – тут амаль няма сумных стэндаў. Калідоры аформленыя ў адпаведнасці з перыядам ці тэмай, пра якія ідзе расповед, вельмі шмат дыярам, карцін, макетаў і муляжоў. Ёсць, напрыклад, дыярама аптэкі пачатку 20 стагоддзя. Мала таго, што дыярама складае пачуцце прысутнасці, можна яшчэ паглядзець на калекцыю посуду канца 19 – пачатку 20 стагоддзя. І паганарыцца, што ў Беларусі выраблялі вельмі шмат аптэкарскага шкла, амаль што палова расейскіх аптэк была ўкамплектавана нашым, беларускім шклом. А ў Беларусі, між іншым, тады было 297 аптэк, і лекі ў іх не толькі прадавалі, але і гатавалі. Калі вы фанат арыгіналаў, то таксама ёсць на што паглядзець. У “кабінеце ўезнага доктара” стаіць свідравальная машынка. Доктару трэба было каля 120 раз націснуць на пядальку, каб пачысціць адзін зуб. А вам варта на гэтаў машынку паглядзець, каб ведаць, што сённяшнія стаматалогіі – проста рай на зямлі. Для тых жа, хто прагне сапраўднай рэалістычнасці – старажытныя чарапы са слядамі трэпанацыі і шмат рэалістычных фотак. І – знакамітая “казіная ножка”, інструмент, з дапамогай якога былі вырваныя мільёны зубоў у соцень тысяч чалавек у далекім мінулым. Калі шпацыруеш па музею, цябе паспірае ад нацыянальнай гордасці. Тут ёсць і стэнд, прысвечаны знакамітым дактарам мінулых стагоддзяў, і цэлы стэнд Скарыны (між іншым, ён заўседы падпісваўся “доктарам”, а яшчэ прыдумаў, як друкаваць старонкі, каб вочы не вельмі стамляліся – радкі звужаліся бліжэй да канца старонкі, каб вочы менш напружваліся). А яшчэ – фотка першай санітарнай машыны. У пачатку 20 стагоддзя нават у Маскве і Кіеве былі конныя экіпажы, а ў нас – мегасучасная тэхніка. Акрамя таго, у музеі – заўсёды актуальныя плакаты і... маркетынгавыя рашэнні мінулых часоў. Плакат пра рамонак, па-першае, арыгінал, а па-другое – самая гуманная рэклама ўсіх часоў. Калі звярнуць увагу на надпіс, то можна прачытаць не толькі “набываеце рамонку па 5 капеек”, але і “сабраныя такім чынам у мінулым годзе 5 948 рублеў пайшлі на лекі ад сухотаў для 2 356 чалавек”. А вось што зусім не змянілася са старадаўніх часоў – дык гэта фірмовы медыцынскі почырк. Адзінае, што рэцэпты стагоддзе-другое таму маглі займаць не адну паперку, а невялічкую кніжку. Але пісаліся ўсё роўна неразборліва. Музей гісторыі медыцыны Беларусі – для тых, хто любіць разглядаць розныя клёвыя штукі, незалежна ад таго, што гэта за штукі. Плюс – тут можна даведацца пра гісторыю краіны ледзьве не лепей, чым у гістарычным музеі. Так што калі вы студэнт Акадэміі кіравання ці Інстытута Культуры – вы ведаеце, дзе цяпер прагульваць пары. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музей гісторыі медыцыны - абсалютны чэмпіён па заныканасці: пры тым, што знаходзіцца ён у самым цэнтры Менска - на Фабрыцыюса, 28, літаральна ў пяці хвілінах ад Інстытута Культуры. Але калі не ведаць, што непрэзентабельны будынак – тое, што патрэбна, то музей ніколі не знойдзеш: непрыкметныя дзверы ззаду будынка і надпіс “уваход у бібліятэку”. Далей – усё проста: знайсці лесвіцу, падняцца на трэці паверх, і вось вам і музей...
|
|