Свята-Мікалаеўскі сабор унесены ў спіс помнікаў архітэктуры Беларусі. 21.by

Свята-Мікалаеўскі сабор унесены ў спіс помнікаў архітэктуры Беларусі

26.03.2010 12:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свята-Мікалаеўскі сабор, які да 1957 года знаходзіўся ў Віцебску, згодна з пастановай Савета міністраў ад 18 жніўня 2009 года ўнесены ў спіс помнікаў архітэктуры Рэспублікі Беларусь. 

Аднак аднаўленне гэтага сабора адкладзена на няпэўны тэрмін, пакуль не вырашыцца пытанне з правядзеннем папярэдніх археалагічных раскопак. Газета “Витебский проспект" прыводзіць словы старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца: “Калі ў 1957 годзе яго (сабор - “ННВ”) знасілі, знеслі толькі наземную частку, а ўся падземная частка засталася ў першаствораным выглядзе. Там ёсць і пахаванні святароў. І ўсё гэта на 50 см засыпана пяском і заасфальтавана. Таму раней чым вырашаць пытанне з будаўніцтвам сабора, трэба правесці маштабныя археалагічныя раскопкі, каб аднавіць фундамент”.

Губернатар паведаміў, што сёлета будзе скончана будаўніцтва Свята-Успенскага сабора, храма ў гонар святой пакутніцы Таццяны на Маскоўскім праспекце побач з ВДТУ, царквы каля абласной клінічнай бальніцы. Будзе добраўпарадкаваны жаночы Свята-Духаў манастыр. Мясцовыя ўлады таксама разглядаюць пытанне пра аднаўленне каталіцкага сабора святога Антонія, які калісьці знаходзіўся ў Віцебску насупраць ратушы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята-Мікалаеўскі сабор, які да 1957 года знаходзіўся ў Віцебску, згодна з пастановай Савета міністраў ад 18 жніўня 2009 года ўнесены ў спіс помнікаў архітэктуры Рэспублікі Беларусь.  Аднак аднаўленне гэтага сабора адкладзена на няпэўны тэрмін, пакуль не вырашыцца пытанне з правядзеннем папярэдніх археалагічных раскопак. Газета “Витебский проспект" прыводзіць словы старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца: “Калі ў 1957 годзе яго (сабор - “ННВ”) знасілі, знеслі толькі наземную частку, а ўся падземная частка засталася ў першаствораным выглядзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика