Уладзімер Арлоў – першы ляўрэат прэміі “Эўрапейскі паэт свабоды”. 21.by

Уладзімер Арлоў – першы ляўрэат прэміі “Эўрапейскі паэт свабоды”

27.03.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэмія за кнігу «Паром празь Ля-Манш» была ўручаная беларускаму пісьменьніку 26 сакавіка ўвечары ў памяшканьні Гданьскага тэатру. Заснавальнік узнагароды — урад Гданьску. Свабодзе ўдалося датэлефанавацца да ляўрэата і павіншаваць яго.

Ўладзімер Арлоў: «Дзякуй, я якраз толькі што атрымаў ўзнагароду. Гэта ўвогуле было першае ўзнагароджаньне. Цырымонія атрымалася вельмі прыгожая, такая літаратурна-музычная, з прамовай мэра Гданьску. А перад гэтым я ды іншыя намінанты выступалі перад аматарамі паэзіі ў самых розных аўдыторыях. Дадам, што на гэтую прэмію былі намінаваныя паэты і паэткі з Сэрбіі, Швэцыі, Францыі, Кіпру, Польшчы, Славакіі, Славеніі і іншых краін.

Мая кніга „Паром празь Ля-Манш“ выйшла па-беларуску ў Менску і па-польску ў Гданьску ў перакладзе Адама Паморскага. Спадар Паморскі — гэта, дарэчы, выдатны польскі перакладчык, прэзыдэнт польскага ПЭН-цэнтру. Лічу, што гэта шчасьце для нашай літаратуры, што ён заняўся перакладам беларускіх паэтаў. Дзякуючы яму два гады таму выйшла анталёгія беларускай паэзіі».
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика