На вечарыне ў памяць Ларысы Геніюш у Мінску прагучаць невядомыя вершы паэткі. 21.by

На вечарыне ў памяць Ларысы Геніюш у Мінску прагучаць невядомыя вершы паэткі

05.04.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 красавіка, у дзень памяці Ларысы Геніюш, на мінскай сядзібе ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" адбудзецца літаратурная вечарына памяці паэткі, паведаміў адзін з арганізатараў творчай акцыі, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхась Скобла. Пачатак а 17-й гадзіне.Паводле яго слоў, падчас вечарыны прагучаць 12 невядомых вершаў Геніюш, знойдзеных у яе архіве, што зберагаецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. "Падчас падрыхтоўкі юбілейнага збору твораў Ларысы Геніюш было выяўлена каля паўсотні яе невядомых вершаў. Частка з іх прагучыць падчас вечарыны, прычым вершы будуць чытаць вядомыя людзі, якія так ці іначай аказаліся ў сілавым полі геніюшаўскай паэзіі. Сваю згоду на ўдзел у вечарыне ўжо далі паэт Сяргей Законнікаў, гісторык Міхась Чарняўскі, мастак Мікола Купава. Адбудуцца таксама дзве прэм'еры песняў на словы Ларысы Геніюш", — распавеў Скобла.

Ён адзначыў, што 2010-ы — год Ларысы Геніюш, і "яе выдатная, праўдзівая, жыццялюбная паэзія павінна гучаць і ачышчаць беларускую прастору ад песімізму і зняверанасці".

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве — Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы на Ваўкавышчыне. У 1935 годзе выйшла замуж за студэнта Карлавага універсітэта Янку Геніюша і ў 1937 годзе выехала да яго на жыхарства ў Прагу. У 1947 годзе атрымала чэхаславацкае грамадзянства. У 1948 годзе паводле загада Масквы была разам з мужам арыштавана ў чэшскім горадзе Вімперку і дэпартавана ў СССР, дзе асуджана на 25 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбывала ў Комі АССР. У 1956 годзе Геніюшы былі вызвалены, вярнуліся на радзіму мужа ў Зэльву (Гродзенская вобласць), дзе паэтка памерла 7 красавіка 1983 года. Пры жыцці выйшлі яе кнігі "Невадам з Нёмана" (1967) і "На чабары настоена" (1982), пасмяротна — "Белы сон" (1990), "Споведзь" (1993), "Выбраныя творы" (2000) і "Каб вы ведалі" (2005). Паводле аповесці "Споведзь" на кінастудыі "Беларусьфільм" пастаўлены мастацкі фільм "Птушкі без гнёздаў" (рэжысёр Віталь Дудзін).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 красавіка, у дзень памяці Ларысы Геніюш, на мінскай сядзібе ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" адбудзецца літаратурная вечарына памяці паэткі, паведаміў адзін з арганізатараў творчай акцыі, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхась Скобла. Пачатак а 17-й гадзіне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика