Стань героем кліпа праекту "Беларускае караоке"
07.04.2010 13:16
—
Новости Культуры
|
Беларускі партал TUT.BY і аўтар праекту “Белая яблыня грому” Лявон Вольскі, а таксама знакаміты беларускі рэжысёр Анатоль Вечар запрашаюць усіх ахвотных стаць героямі кліпа на песню “Пахне чабор”. Нагадаем, гэтай кампазіцыяй, напісанай на верш Петруся Броўкі, і распачаўся праект “Беларускае караоке TUT”. Здымкі кліпа пройдуць у чацвер, 8 красавіка ў аўтацэнтры “Атлант-М Баравая” Ford. Да ўдзелу ў іх запрашаюцца ўсе ахвотныя. Прыязджайце а 13.00 і заспявайце “Пахне чабор” разам з Лявонам Вольскім і кампаніяй. Азнаёміцца з кампазіцыяй, а таксама вывучыць тэкст і патрэніравацца ў спевах можна Такім чынам, сустракаемся пасля 13.00 8 красавіка ў аўтацэнтры Ford на Баравой! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустракаемся пасля 13.00 8 красавіка.
|
|