Барды Свабоды ў Менску. 21.by

Барды Свабоды ў Менску

10.04.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У менскім Палацы мастацтва прайшла прэзэнтацыя мультымэдыйнага DVD-дыску “Барды Свабоды”. Гэта зборнік гутарак і песень 50-ці ўдзельнікаў аднайменнай перадачы Радыё Свабода, якія ідуць у эфіры зь верасьня 2008 году.

За амаль 2 гады прагучалі песьні блізу сотні бардаў. Аўтар перадачы – Зьміцер Бартосік.

Гэта ўжо чацьверты мультымэдыйны дыск “Свабоды”. Першым быў аўдыёдыск “Быкаў на Свабодзе”, далей – два CD-дыскі “Начной чытанкі”.

Адметнасьць гэтага праекту ў тым, што гэта мультымэдыйны DVD-дыск “Барды Свабоды”, на якім, акрамя гутарак і песень 50-ці ўдзельнікаў аднайменнай перадачы, сабраныя PDF-вэрсіі ўсіх кніг з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”.

Адкрывае дыск "Барды Свабоды" ўступнае слова дырэктара беларускай Свабоды Аляксандра Лукашука, які запісаў яго ў поўнай адпаведнасьці з законамі бардаўскага жанру.

На пачатку імпрэзы Зьміцер Бартосік зазначыў, што калі б яму некалі раней сказалі, што ў Беларусі можа быць пад дзьве сотні бардаў, і што столькі бардаўскіх песень могуць зьмясьціцца на адну кружэлку, ён ніколі б не паверыў.

На імпрэзе гітару ўзяў дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук і заслужыў аплядысмэнты: ён прасьпяваў сапраўдную оду бардаўскай песьні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У менскім Палацы мастацтва прайшла прэзэнтацыя мультымэдыйнага DVD-дыску “Барды Свабоды”. Гэта зборнік гутарак і песень 50-ці ўдзельнікаў аднайменнай перадачы Радыё Свабода, якія ідуць у эфіры зь верасьня 2008 году.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика