На Be2gether-2010 паўстане беларускі павільён. 21.by

На Be2gether-2010 паўстане беларускі павільён

14.04.2010 18:59 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі павільён прыме гасцей на тэрыторыі вялікага фэсту сучаснай музыкі Be2gether-2010, які пройдзе ў літоўскім сяле Нарвілішкі, паблізу беларускай мяжы. Пра гэта заявіў кардынатар праекту "Будзьма беларусамі!" Ігар Лялькоў.

"Павільён будзе мець назву "Беларускі дом", - кажа Лялькоў. - У ім можна будзе пакаштаваць беларускія стравы ад мінскай страўні "Камяніца", набыць беларускія сувеніры і сімболіку, а таксама заслухаць гарачыя гіты ад "Крамбамбулі" ў жывым выкананні".

Be2gether - транспамежны рок-фестываль, які пройдзе ў чацвёрты раз пры канцы чэрвеня ля літоўскага замка Нарвілішкі за 100 м ад беларуска-літоўскай мяжы. Сёлета ў абвешчаных хэдлайнэрах фэсту - Empire of the Sun і Skunk Anansie, праект Сяргея Шнурава "Рубль", а з беларускага боку — Лявон Вольскі, а таксама мінскі гурт Open Space, які грае брыт-поп.

Фэст Be2gether-2010 звычайна ладзіцца на стандартны еўрапейскі манер: пабудаваныя дзве вялікія і некалькі маленькіх сцэнаў, на якіх адначасова выступаюць гурты розных накірункаў. Акрамя сцэнаў на тэрыторыі фестывалю ўсталёўваюць шматлікія павільёны: ад кіназалаў і шапікаў з прысмакамі да буданоў, дзе можна правесці сэанс медытацыі.

Нагадаем, візы ў Літву для грамадзян Беларусі пры наяўнасці беларускага квітка на Be2gether-2010, як і летась, будуць дармавыя.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі павільён прыме гасцей на тэрыторыі вялікага фэсту сучаснай музыкі Be2gether-2010, які пройдзе ў літоўскім сяле Нарвілішкі, паблізу беларускай мяжы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика