Беларускае караоке ў Вільні: Вольскі заспявае “Белую яблыню грому”. 21.by

Беларускае караоке ў Вільні: Вольскі заспявае “Белую яблыню грому”

16.04.2010 12:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У суботу, 17 красавіка аўтар і стваральнік праекту “Белая яблыня грому” Лявон Вольскі прэзентуе яго ў горадзе, так ці іначай звязаным з кожным з класікаў, чые вершы атрымалі новае музычнае жыццё на плытцы.

фото

Цяпер і віленчукі змогуць пазнаёміцца з дванацаццю кампазіцыямі на вершы беларускіх паэтаў XVI-XXІ стагоддзяў – ад Яна Чачота праў Адама Міцкевіча і Янку Купалу да Рыгора Барадуліна. А пасля і жыхары самай бліжняй да Беларусі сталіцы змогуць стаць сувыканаўцамі гэтых кампазіцыяў для народнай версіі плыткі “Белая яблыня грому”. Механізм просты, зрэшты, як і для любога ахвотнага – слухаеце кампазіцыі з публікацыяў праекту “Беларускае караоке” на беларускім парт але TUT.BY, пампуеце “мінусоўкі” і спяваеце дома ці на працы, не забываючы запісаць уласную творчасць на падручны дыктафон у лаптопе ці тэлефоне. Мы чакаем вашых варыянтаў песень на адрас spievy@tut.by.

Нагадваем, што ў межах праекту “Беларускае караоке TUT” ужо спяваныя песні “Пахне чабор”, “Гэй, наперад” і “Парушыўшы законы прыцягнення”. Неўзабаве TUT з’явіцца новая кампазіцыя з праекту. Сачыце за абнаўленнямі!

А для віленчукоў і тых, хто плануе бавіць выходныя ў літоўскай сталіцы паведамляем, што прэзентацыя праекту “Белая яблыня грому” ў Вільні пройдзе ў клубе Mulen ru?as (V. M. Putino g. 5 - насупраць офіса ЕГУ) 17 красавіка, пачатак а 19-й.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 17 красавіка аўтар і стваральнік праекту “Белая яблыня грому” Лявон Вольскі прэзентуе яго ў горадзе, так ці іначай звязаным з кожным з класікаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика