Чыстыя росы расонскіх караляў. Аднойчы заўзятыя прыхільнікі развіцця “зялёнага” турызму на Расоншчыне прыдумалі ўдалы брэнд краязнаўчаму маршруту па сваёй малой радзіме: “Блакітныя каралі Расон”
17.04.2010
—
Новости Культуры
|
Гучыць меладычна, а сэнсу — цэлы акіян. Сама назва гарадка паходзіць ад мілага сэрцу слова “росы”. Сапраўды, наўрад ці знойдзецца на Беларусі настолькі захаваная ў сваёй некранутасці прырода, як на Расоншчыне. 70 працэнтаў тэрыторыі раёна займаюць лясы. Па іх шчыльнасці раён першы на Беларусі. А больш за 190 азёр надаюць ландшафтам унікальную непаўторнасць. Невыпадкова Расонскі раён стаў піянерам у галіне развіцця аграэкатурызму. Штогод тут праходзіць рэспубліканскі фестываль сельскага турызму “Заборскі фэст”. А колькасць жадаючых адкрыць сваю сядзібу для прыёму турыстаў з кожным годам расце. Даўжыня маршруту “Блакітныя каралі” — каля 200 кіламетраў: Расоны—Клясціцы—Сакалішча—Кульнева—Янкавічы—Межна—Краснаполле—Уклеенка—Забор’е—Гарбачэва—Расоны. СядзібаЗамак пана ГласкаСядзіба памешчыка Гласка ў Расонах была ўзведзена ў 1900 годзе на беразе аднайменнага возера, у акружэнні парку. Палац у гатычным стылі вылучаецца маляўнічасцю, шматпланавасцю архітэктурнай кампазіцыі: гранёныя вежачкі, стральчатыя вокны, зубчатыя франтоны і шчыты. Карацей, рыцарскі замак са сваімі колерам, рамантыкай і таямніцамі. Згодна з паданнем, месца, дзе знаходзіцца палац, было вёскай з назвай Прушына. І жыў у ёй пан і чатыры яго сыны. Пан раздзяліў зямлю паміж сынамі. У выніку з’явіліся сядзібы Якубава, Дзмітрава, Казімірава. Старэйшаму сыну Станіславу засталася сядзіба бацькі. Праз час Прушына назвалі Станіславовам. Станіслаў ездзіў за мяжу і пакахаў прыгажуню немку. Яна і загадала пабудаваць дом такі ж, як у яе бацькі. Малады пан загад каханай выканаў. І дагэтуль дзіўная пабудова ўпрыгожвае Расоны. МурагіШляхціц Завальня з берагоў НешчардыУ Мурагах у 1794 годзе нарадзіўся выдатны беларускі і польскі пісьменнік Ян Баршчэўскі, аўтар вядомага празаічнага зборніка “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.Будучы пісьменнік атрымаў адукацыю ў Полацкай езуіцкай калегіі. У час вучобы ён часта прыязджаў у Мурагі, каб паслухаць дзіўныя аповеды свайго дзядзькі, выдатнага расказчыка. Ужо ў маладыя гады Ян пачаў пісаць вершы. Да нас дайшлі “Дзеванька”, “Гарэліца”. ПамяцьМузей баявой садружнасціРасонскі раён — край партызанскай славы. З першых дзён вайны тут распачалося актыўнае супраціўленне падпольшчыкаў, ствараліся партызанскія атрады. Адным з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху быў настаўнік Расонскай сярэдняй школы Пётр Машэраў. Дзякуючы партызанскай брыгадзе ўжо ў канцы 1942 года Расоншчына была вызвалена ад акупантаў. У лесе за вёскай Роўнае Поле ў 2002 годзе адкрылі Музей партызанскага побыту. Па ўспамінах былых партызан брыгады імя Ракасоўскага, там адноўлены зямлянкі, у адной з якіх і пражываў камісар, пазней Герой Савецкага Саюза Пётр Машэраў. Сын АйчыныГенерал Якаў КульнеўЛёсам яму было наканавана нарадзіцца і загінуць у Расонскім раёне. Якаў Кульнеў нарадзіўся ў 1763 годзе, калі яго маці ехала з Полацка ў Люцын (сёння Лудза ў Латвіі), падчас прыпынку ў Клясціцах. З сямі гадоў паступіў у кадэцкі корпус. Служыў пад камандай А.В.Суворава і многаму навучыўся ў яго. Кульнеў увайшоў у гісторыю як прадстаўнік перадавых ваенных ідэй пачатку ХІХ стагоддзя. Якаў Пятровіч быў вельмі патрабавальным да сябе, не дазваляў ніякіх злоўжыванняў службовым становішчам. Усе званні атрымліваў выключна за баявыя заслугі. У 1805—1809 гг. прымаў удзел у войнах са Швецыяй і Францыяй.У гісторыі Айчыннай вайны 1812 года бітва на рацэ Нішча пад Клясціцамі мела вялікае значэнне. Тут рускія войскі пад кіраўніцтвам генерала Я.П.Кульнева атрымалі буйную перамогу над французамі. Зараз у Клясціцкай сярэдняй школе створаны музей, прысвечаны падзеям вайны 1812 года. Гонар школьнага музея — копіі касцюмаў кадэтаў 24-га егерскага палка, які ўдзельнічаў у Клясціцкай бітве. Фальклорны гуртНепаўторныя “Нежачкі”Фальклорны гурт “Нежачкі” створаны ў лістападзе 1999 года з вучняў Расонскай сярэдняй школы імя П.М.Машэрава. “Нежачкі” сталі ўдзельнікам рэспубліканскай праграмы “Этнакультурнае выхаванне і дзеці”. Калектыў прымаў удзел у рэспубліканскіх фестывалях народнага танца “Беларуская полька”, фальклорнага мастацтва “Берагіня”, “Калядны фэст”. Гурт стаў лаўрэатам Усебеларускага фестывалю “Беларусь — мая песня”. Заказнік “Сіньша”Тайны курганаНа мяжы з Пскоўскай вобласцю рака Дрыса злучае цэлы каскад азёр. Іх на тэрыторыі заказніка 24. Адно з найпрыгажэйшых — Сіньша дало назву ўсяму ландшафтнаму заказніку. Валоба, Сіньша, Пралобна, Глыба, Ямна, Пліса — даўно вядомы маршрут для турыстаў-байдарачнікаў. Маляўнічыя высокія прыбярэжныя схілы, мноства астравоў, сасновыя бары.На ўнікальных азёрах заказніка “Сіньша” ёсць папуляцыя чыліма, або вадзянога арэха, занесенага ў Чырвоную кнігу Беларусі. Ён плавае на паверхні возера, нагадваючы дрэйфуючыя астраўкі. Чырвоны БорМара для замежных турыстаўПатрапіць у Чырвоны Бор мараць многія замежныя “зялёныя” турысты і апантаныя паляўнічыя. Тэрыторыя ў 34 тысячы гектараў быццам сэрца Беларускага Паазер’я. 5,7 тысячы гектараў водна-балотных угоддзяў і 54 возеры, на якіх жыве 201 від вадаплаваючых птушак. Нядаўна ў заказнiку стварылі новы ўнiкальны маршрут для аматараў экатурызму — сцяжыну праз верхавое балота “Вялікі мох”, маршрут назвалі “Гаць”. Па драўляным насціле аматары актыўнага адпачынку трапяць у некранутыя мясціны Чырвонага Бору. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гучыць меладычна, а сэнсу — цэлы акіян. Сама назва гарадка паходзіць ад мілага сэрцу слова “росы”. Сапраўды, наўрад ці знойдзецца на Беларусі настолькі захаваная... |
|