Дабрачынны канцэрт “Добры фэст” з удзелам беларускіх гуртоў адбудзецца ў Мінску. 21.by

Дабрачынны канцэрт “Добры фэст” з удзелам беларускіх гуртоў адбудзецца ў Мінску

19.04.2010 14:23 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дабрачынны канцэрт “Добры фэст” пройдзе 22 красавіка ў мінскім клубе “Рэактар”. Арганізатары і ініцыятары канцэрту звяртаюцца да публікі з заклікам не быць абыякавымі. Сродкі ад мерапрыемства пойдуць на падтрымку дзяцей-інвалідаў Червенскага дома-інтэрната.

У імпрэзе возьмуць удзел гурты IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Змяя) і А. Хаменка (гурт “Палац”). А свае намаганні ў арганізацыя фэста аб’ядналі грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, гурт IQ48 і мясцовы дабрачынны фонд “Добра тут”.

Як паведамляе грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, рашэнне правесці дадзеную акцыю разам з фондам “Добра тут” невыпадковае. Фонд з’яўляецца ірландскім прадстаўніцтвам дабрачыннай арганізацыі "Burren Chernobyl Project", якая займаецца дабрачыннай дзейнасцю менавіта ў дачыненні да дзяцей і дарослых з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі” Ніна Шыдлоўская лічыць, што “быць беларусам – гэта не толькі ганарыцца сваёй краінай, культурай, гісторыяй, гэта яшчэ значыць быць адказным, быць міласэрным”.

Адзін з арганізатараў, удзельнік гурту IQ48 Яўген Бузоўскі адзначае, што канцэрт – рэальная магчымасць дапамагчы тым, хто ў гэтым мае патрэбу.

"Мы часта не заўважаем, наколькі мы шчаслівыя, што ў нас ёсць здароўе, моцнае цела і здаровы дух. І мы не задумваемся аб тым, што побач з намі ёсць дзеці і дарослыя, якія не маюць, здавалася б, самай звычайнай для нас магчымасці – выйсці на вуліцу і прагуляцца сваімі нагамі, сваёй рукой узяць з паліцы цацку, самому скарыстацца лыжкай…”, - распавёў Яўген.

Да таго ж, кожны глядач зможа выкарыстаць магчымасць і зрабіць падарункі дзецям: прынесці цацкі, фарбы, альбомы для малявання і іншае.

Клуб “Рэактар знаходзіцца па адрасе: вул. В. Харужай, 29. Пачатак а 19-й. Кошт уваходу: 20000 (танцпляц загаддзя), 30000 (танцпляц у дзень канцерту), 40 000 (столік).




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дабрачынны канцэрт “Добры фэст” пройдзе 22 красавіка ў мінскім клубе “Рэактар”. Арганізатары і ініцыятары канцэрту звяртаюцца да публікі з заклікам не быць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика