Астанкі на могілках. 21.by

Астанкі на могілках

21.04.2010 15:28 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пачатку верасня мінулага года СМІ абляцела вестка, што пры будаўнічых работах на месцы царквы Святога Духа ў Менску будаўнікі разбілі крыпту з астанкамі невядомых людзей.

Адзначым, што заказчыкам будаўніцтва з’яўляецца КУП «Мінскаz спадчына», генеральным падрадчыкам будаўнічае ўпраўленне №3 адкрытага акцыянернага таварыства «Будтрэст №1», адказным вытворцам — С. Б. Насыраў (звесткі ўзятыя з пашпарта аб’екту).

Царква Святога Духа была ўзведзена ў XVII стагоддзі, што называецца, з нуля. Яна стала домам малітвы для насельнікаў жаночага і мужчынскага манастыроў ўніяцкага ордэну базыльянаў. Гэта была арыгінальная, не падобная на іншыя царкоўная пабудова ў стылі рэнесансу. Калі будынкі манастыроў захаваліся, дык царкву ў 1936 годзе ўзарвалі. І вось, «Мінская спадчына» вырашыла пабудаваць на месцы царквы дзіцячую філармонію. Сам праект будаўніцтва дзіцячай філармоніі на месцы царквы распрацавалі незадоўга да скону камуністычнага рэжыму — у 1984 годзе. У 2009 годзе гэты праект выцягнулі з‑пад сукна і пачалі яго рэалізацыю.

Кожны больш‑менш адукаваны чалавек ведае, што ў старых цэрквах, а дакладней — пад цэрквамі і каля іх хавалі святароў, манахаў і фундатараў.

І згодна з агульнапрынятымі нормамі будаўнічыя работы на месцы цэркваў павінна весціся пад кантролем археолагаў. Пры земляных работах на такіх аб’ектах выкарыстоўваецца малая механізацыя. Пры будаўніцве ж дзіцячай філармоніі ў Менску мы бачылі самую сапраўдную «экскаватарную археалогію».

У сувязі за знаходкаю крыпты і астанкаў сам па сабе паўстаў шэраг пытанняў. Ці будуць астанкі вернутыя на іх месца? Калі астанкі вернуць, то ці будзе КУП «Мінская спадчына» па‑ранейшаму будаваць на месцы царквы забаўляльную ўстанову, каб там ладзілі скокі і спявалі вясёлыя песенькі? Калі астанкі не будуць вернутыя на месца іх пахавання, то дзе іх пахаваць? І, нарэшце, хто даў нам усім права распараджацца астанкамі па сваім гледжанні?

Падобна на тое, што «Мінскую спадчыну» гэтыя пытанні не турбуюць. Каб не ўскладняць праблему, хтосьці з адказных чыноўнікаў даў распараджэнне… Але пра ўсё па парадку.

…Сёлета перад Пасхай грэка‑каталіцкім святарам стала вядома, што на Вайсковых могілках у Менску (вул. Казлова) пахаваныя астанкі уніятаў. І што нібыта пахаванне адбылося пры ўдзеле праваслаўнага святара. Удакладнялі: астанкі знойдзеныя на месцы царквы Святога Духа.

Як заўсёды ў такіх выпадках, пачалося высвятленне дэталяў: што за астанкі, дзе канкрэтна яны пахаваныя, ці ёсць на магіле які знак?

Магілу, сапраўды, знайшлі (глядзі здымак). Надпіс на таблічцы, прымацаванай да крыжа, недасведчанага чалавека можа збянтэжыць: адкуль вядома, што астанкі, знойдзеныя пры будаўніцтве дзіцячай філармоніі, сапраўды хрысціянскія? Напісаць жа, што астанкі знайшлі на месцы царквы Святога Духа, не выпадала. Бо ў недасведчанага чалавека могуць паўстаць іншыя пытанні. Чаму астанкі не пакінулі ў спакоі на ранейшым месцы?

Што цяпер на тым месцы, дзе была царква?

Высветлілася, што на Вайсковых могілках пахаваныя не тыя астанкі, што знойдзены ў разбітай крыпце на пачатку верасня 2009 г., а іншыя — знойдзеныя пазней.

Гэтыя знаходкі не афішаваліся, утойваліся ад грамадскасці, грэка‑каталіцкага духавенства і, наколькі можна меркаваць, ад археолагаў.

Як гэта назваць: святакрадства, блюзнерства?

Не зусім, кажуць у грэка‑каталіцкіх колах. І нават адзначаюць пэўны прагрэс. За савецкім часам астанкі разам з пяском і друзам вывозілі ў кар’еры і на звалкі, а цяпер іх, няхай і таемна ад уніятаў, пахавалі на могілках, і, што немалаважна, з удзелам святара. (Мяркуючы па тым, дзе пастаўлены надмагільны крыж, можна зрабіць выснову, што на пахаванне прыходзіў праваслаўны святар найноўшай фармацыі.)

Мінскія грэка‑каталікі спадзяюцца даведацца, хто даў каманду утойваць знаходкі на месцы царквы Святога Духа і хто распарадзіўся таемна пахаваць гэтыя астанкі на Вайсковых могілках.

…10 красавіка Апостальскі Візітатар для грэка‑каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў на магіле з навазнойдзенымі астанкамі менскіх уніятаў паніхіду.

Можна быць упэўненым, што магіла на Вайсковых могілках будзе належным чынам дагледжана. Але гэта не здымае пытання: што будзе з астанкамі, знойдзенымі ў верасні мінулага года?


Рыгор Апацёнак

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета перад Пасхай стала вядома, што на Вайсковых могілках у Менску (вул. Казлова) пахаваныя астанкі уніятаў. І што нібыта пахаванне адбылося пры ўдзеле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика