Латушка: Яўрэйская культура зрабіла неацэнны ўнёсак у беларускую. 21.by

Латушка: Яўрэйская культура зрабіла неацэнны ўнёсак у беларускую

22.04.2010 10:19 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь і Ізраіль звязаны адзін з адным не толькі дыпламатычна, палітычна і эканамічна, але яшчэ і «гістарычнымі каранямі», заявіў 21 красавіка ў Мінску на прыёме ў гонар 62‑годдзя незалежнасці Дзяржавы Ізраіль міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Паводле яго слоў, яўрэйская культура зрабіла неацэнны ўнёсак у беларускую культуру. Латушка зазначыў, што прыём не выпадкова праходзіць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета — гэта толькі падкрэслівае культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі.

У Беларусі заўсёды з глыбокай павагай ставіліся да гераічнага, працавітага і гордага народа Ізраіля, падкрэсліў міністр сельскай гаспадаркі Сямён Шапіра.

Ён павіншаваў ізраільскі народ з Днём незалежнасці і пажадаў «далейшага развіцця, росквіту і міру». На думку міністра, у апошнія гады адносіны паміж дзвюма краінамі актыўна развіваюцца.

Пасол Ізраіля Эдзі Шапіра выказаў удзячнасць беларусам за «пастаянную падтрымку».

Yа прыёме быў паказаны спектакль «Рустэр» — сучасны балет Цэнтра сцэнічнага мастацтва імя Сюзан Далаль (Ізраіль).


Марат Гаравы, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Ізраіль звязаны адзін з адным не толькі дыпламатычна, палітычна і эканамічна, але яшчэ і «гістарычнымі каранямі», заявіў 21 красавіка ў Мінску на прыёме ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика