Літаратурныя вундэркінды. 21.by

Літаратурныя вундэркінды

23.04.2010 13:07 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Выйшаў чацверты нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Ён прысвечаны літаратуры маладосці — творам, напісаным паэтамі, празаікамі, драматургамі, якія рана кінулі пісаць (як Арцюр Рэмбо) ці рана пайшлі з жыцця (як заснавальнік гурту The Doors Джым Морысан, а таксама юнацкім творам аўтараў, жыццё якіх не было абмежаванае адным юнацтвам, такім як містык і пачынальнік жанру жахалак у сучаснай масавай культуры Лаўкрафт.

Цэнтральнае месца ў новым нумары часопісу займае творчасць польскіх паэтаў з так званага «пакалення калумбаў» — Кшыштафа Каміля Бачыньскіага, Тадэвуша Бароўскага, Анджэя Тшэбіньскага. Ім уласцівы катастрафізм светаадчування. Пакаленне калумбаў вядомае таксама як пакаленне «часу віхураў» альбо «здзейсненага апакаліпсісу». Назва паходзіць ад назвы кнігі Рамана Братнага «Калумбы. Год 20-ты».

— Гэта пакаленне польскіх паэтаў, чыя маладосць і юнацтва прыпалі на вайну, — распавядае рэдактарка «Прайдзісвету» Кацярына Маціеўская. — Яны выжылі, у вершах ператраўліваюць, асэнсоўваюць гэтую навалу. Але разам з яны прыносяць свежае мысленне, аднаўляюць, мадыфікуюць паэтыку польскай літаратуры.

Калі параўноўваць з беларускай паэзіяй, то польскаму «пакаленне калумбаў» адпавядае больш старэйшыя Жылка, Дубоўка, Маракоў і Таўбін, якія прышчаплялі мадэрнісцкую паэтыку, стваралі наватарскі формы і чыталі не толькі беларускіх класікаў. Але ж амаль ніхто з іх і да вайны не дажыў: іх пастралялі і пасадзілі ў 30-х гадах.

У чацьвертым нумары «Прайдзісвету» таксама матэрыялы, прысвечаныя памерламу нядаўна Дж. Д. Сэлінджэру (1919-2010), аўтару няўміручага «Лаўца ў жыце» («Над безданню ў жыце»), гэтай энцыклапедыі падлеткаўскага светапрымання, а таксама абеларушаная паэма «Мцыры» вечна маладога класіка расійскай паэзіі Міхаіла Лермантава (у перакладзе Макара Краўцова).

Прэзентацыя чацвертага нумару інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет» адбудзецца 29 красавіка ў 19.00 у «КнігарніЎгалерэі» (Незалежнасці, 37А). На ёй выступяць перакладчыкі новага нумару і сябры рэдакцыі.


ЛК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы нумар «ПрайдзіСвету» прысвячаецца тым, хто праславіўся ў маладосці. Арцюр Рэмбо, Джым Морысан, Лаўкрафт, польскае паэтычнае «пакаленне калумбаў»…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика