Галерэя гістарычных дзеячаў Марачкіна — 23 красавіка
23.04.2010 14:10
—
Новости Культуры
|
Да 70‑годдзя мастака Аляксея Марачкіна прымеркаваная яго выстава «Постаці гісторыі і культуры Беларусі». На ёй будзе выстаўлена каля трыццаці графічных палотнаў.
Гэта і даўно знаёмыя вобразы Кастуся Каліноўскага, Міхала Клеафаса Агінскага, і новыя працы. Можна ўбачыць выявы асобаў, якіх мала хто маляваў. Паўстанка Эмілія Плятар, генерал Булак‑Булаховіч, рэвалюцыянерка Палута Бадунова. Мастак асобна адзначае партрэт маладога Францішка Скарыны, які лічыць сваёй адметнай працай. Выстава адкрыецца 23 красавіка ў 18.00 на сядзібе БНФ (пр.Машэрава, 8).Працаваць яна будзе на працягу месяца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 70‑годдзя мастака Аляксея Марачкіна прымеркаваная яго выстава «Постаці гісторыі і культуры Беларусі». На ёй будзе выстаўлена каля трыццаці графічных...
|
|