Сонца, Венера і Марс — 24 красавіка. 21.by

Сонца, Венера і Марс — 24 красавіка

24.04.2010 20:31 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 красавіка ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага пройдзе свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня астраноміі.


Арганізатарам мерапрыемства выступілі абсерваторыя Белдзяржуніверсітэта, лабараторыя прыродазнаўчых ведаў «Планетарый» Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі, сталічны астраклуб і клуб аматараў астраноміі.

Як паведаміў БелаПАН дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, з 17.00 да 22.00 на набярэжнай ракі Свіслач каля помніка Горкаму будзе ўстаноўлена каля 20 тэлескопаў розных мадэляў, з дапамогай якіх кожны ахвотны зможа ўбачыць Сонца, Венеру, Марс і іншыя нябесныя целы. Акрамя гэтага, у парку будзе разгорнутая выстава фотаздымкаў касмічных аб’ектаў і з’яў. Астраномы падчас свята паспрабуюць адказаць на ўсе пытанні гараджан. Таксама ў планетарыі парку Горкага плануецца папулярная лекцыя аб зорным небе.

Паводле слоў дырэктара абсерваторыі, свята праводзіцца ў Мінску другі раз. Летась у парку было ўстаноўлена 14 тэлескопаў, і чарга да іх увечары дасягнула 30 чалавек. «Пытанні, якія задаюць наведнікі свята, самыя розныя — пачынаючы ад таго, ці не намаляваныя кольцы Сатурна, і заканчваючы тым, дзе можна набыць тэлескоп», — расказаў Кузнечык.

Міжнародны дзень астраноміі з’яўляецца пераходным і адзначаецца прыблізна з 20 красавіка да пачатку мая — у суботу, калі Месяц мае фазу паблізу першай чвэрці. У 2009 годзе, які быў аб’яўлены Міжнародным астранамічным саюзам і ЮНЕСКА Міжнародным годам астраноміі, гэтая дата трапіла на 2 мая.


Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Можна будзе пабачыць праз тэлескоп — 24 красавіка ў Мінску пройдзе свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня астраноміі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика