У Мінску адбыўся “Добры фэст”. 21.by

У Мінску адбыўся “Добры фэст”

25.04.2010 02:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 красавіка ў мінскім клубе “Рэактар” прайшоў дабрачынны канцэрт пад назвай “Добры Фэст”. Дэвізам арганізаванага грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма” і фондам “Добра тут” мерапрыемства быў заклік “Будзьма міласэрнымі!” Усе сродкі ад продажу квіткоў, а таксама рэчы, якія прынеслі неабыякавыя людзі, будуць перададзеныя ў Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў. 

І вядучыя, Іна Кашырына ды шырока вядомы ў вузкіх колах рэпер Вінсэнт, і выступоўцы ўвесь час заклікалі прысутных не быць абыякавымі да чужога болю, задумацца аб тым, што побач ёсць людзі, якія не маюць самых звычайных магчымасцяў – выйсці на вуліцу, сваёй рукой узяць цацку, самому скарыстацца лыжкай… І не проста задумацца, а паспрабаваць дапамагчы.  Прысутных, дарэчы, было ня вельмі шмат, “Рэактар” быў запоўнены прыкладна на траціну. Магчыма, гэта было выклікана той самай абыякавасцю ды адсутнасцю цікавасці да музычнага жыцця Беларусі, а магчыма  – недастаткова актыўнай рэкламай фэсту. 





Першымі выступалі музыкі гурта “Палац” з, як сказаў лідэр гурта Алег Хаменка, папсовай праграмай – бо дабрачыннасць – гэта ня толькі рокавая справа. Праўда, напрыканцы выступу Хаменка усё ж паабяцаў у наступны раз "адрокэнроліць".


Пасля прызнання, што адзіным, чаго ён баяўся ў дзяцінстве, былі змеі, Вінсэнт быў вымушаны хуценька рэціравацца са сцэны, бо на яе выйшаў гурт “Змяя” (альбо, больш правільна - ZM99). Хаця, здаецца, вядомы рэпер паспяшаўся –  назваць Зою Каральчук, салістку “Змяі” страшнай аніяк немагчыма.




Трэцімі на сцэну падняліся хлопцы з гурта без назвы, таксама вядомага як :B:N:. І з першай песні ўпэўнілі гледачоў – “Жыве рок-н-рол!”.


Прыкладна ў сярэдзіне выступу да бярозаўскага гурта на адну песню далучыўся вядучы (хаця сам Вінсэнт заявіў, што ён тут упершыню за вечар, аб чым сведчыць новая майка).



І вось на сцэне, напэўна, самы доўгачаканы (хаця і не апошні) гурт вечару – Neuro Dubel. Музыкі ня ў першы раз удзельнічаюць ў дабрачынных мерапрыемствах, ніколі не адмаўляючыся ад выступаў. Нажаль, не пра ўсіх можна сказаць тое ж самая. Як нявесела пажартаваў Аляксандр Кулінковіч, “па тэлебачанні кажуць, што мы, беларусы, такія добрыя і класныя, толькі гэтага ні разу не бачна.”




Выканаўшы дзесяць песень і сапраўды запаліўшы залю, “дзюбеля” сышлі, саступіўшы сцэну ініцыятарам і адным з арганізатараў мерапрыемства – гурту IQ48.

http://www.21.by/pub/news/2010/04/1272150005170253.jpg


Спадзяюся, што гэты фэст – не апошні дабрачынны канцэрт і што наступны пройдзе у “Мінск-Арэне” пры поўным аншлагу.

Больше фотографий смотрите на AFISHA.TUT.BY >>>



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе сродкі ад продажу квіткоў, а таксама рэчы, якія прынеслі неабыякавыя людзі, будуць перададзеныя ў Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика