Прэм’ера паводле Алеся Адамовіча
03.05.2010
—
Новости Культуры
|
29 красавіка ў Купалаўскім тэатры прайшла прэм’ера — драма «Не мой». Яна пастаўленая паводле аповесці Алеся Адамовіча «Нямко». Расказвае рэжысёр спектакля Аляксандр Гарцуеў.«Наша Ніва»: Ці ж купалаўскі «Не мой» улічвае досвед сумеснай беларуска-нямецка-расійскай кінастужкі «Франц+Паліна», знятай паводле таго самага твора, і ці ёсць у пастаноўцы элементы кінематографа?
Аляксандр Гарцуеў: Фільм пабачыць мне не давялося... «Не мой» — маштабная пастаноўка: больш за трыццаць удзельнікаў, шыкоўныя дэкарацыі Барыса Герлавана. Будуць спецэфекты. Магу адкрыць таямніцу, што дэкарацыі будуць гарэць, там мы ўжываем нашае купалаўскае ноу-хау, эфектнае, але бяспечнае. «НН»: Наколькі ваша пастаноўка блізкая да арыгінала, аповесці Алеся Адамовіча «Нямко»? АГ: Мы дадалі новыя лініі. Маці і бацькі Франца, якія з’яўляюцца яму ў снах. Але лічу, што Адамовіча я не сказіў. Ён пісаў пра гэтае каханне, што руйнуе межы і бар’еры. На прэм’еру я запрасіў дачку Адамовіча, Наталлю, і мне не будзе сорамна за пастаноўку. Пагатоў яна выступіла ў ролі кансультанта, бо дасканала ведае бацькаву творчасць. «НН»: Чаму назва пастаноўкі па-расійску, а не па-беларуску? АГ: Хутчэй не «Немой», а «Не мой». Паводле сюжэта, калі пасля вайны кэдэбісты прыйшлі арыштоўваць бацьку Паліны, дык Франц, былы нямецкі салдат, які закахаўся ў беларускую дзяўчыну і дэзерціраваў, адчувае сваю бездапаможнасць перад імі і кажа: «Я — нямы». Потым успамінае расійскі адпаведнік «немой» (а расійскай мове яго навучыў бацька яшчэ ў Дрэздэне, да вайны). Франц пачынае гуляцца гэтым словам. «Я — не мой, я не твой, я — нічый». Тут як бы сама мова намякае на сітуацыю бездапаможнасці асобнага чалавека. Нагадаю, што ў вайну Франц, які забіў свайго камандзіра, і Паліна, у вачах многіх — сужыцелька варожага салдата, былі між двух агнёў: хаваліся і ад партызанаў, і ад немцаў. А ўвогуле, як і ў Адамовіча, у нас Франц спярша разумеецца з Палінай на каструбаватай расійскай, але потым, пад уплывам Паліны, пераходзіць на беларускую. Наступныя паказы спектакля адбудуцца 2, 21 і 22 мая. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 красавіка ў Купалаўскім тэатры прайшла прэм’ера — драма
|
|