Ільля Копыл: “Дзякуй вэтэранам за рэкляму!”
03.05.2010
—
Новости Культуры
|
Сапраўдная слава да адстаўнога вайскоўца Ільлі Копыла прыйшла ў 75 гадоў. Пасьля выхаду ягонай кніжкі пра ваеннае ліхалецьце “Нябышына. Вайна. Акупацыя вачыма падлетка” аўтарам зацікавіліся журналісты, ягоныя ўспаміны пачалі перадрукоўваць у газэтах.
Сапраўдная слава да адстаўнога вайскоўца Ільлі Копыла прыйшла ў 75 гадоў. Пасьля выхаду ягонай кніжкі пра ваеннае ліхалецьце “Нябышына. Вайна. Акупацыя вачыма падлетка” аўтарам зацікавіліся журналісты, ягоныя ўспаміны пачалі перадрукоўваць у газэтах. Копыл: Я перакананы: тыя, хто пікетаваў рэдакцыю, наўрад ці чыталі “Народную волю”. Самы “раскручаны” сярод іх – старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі Саюзу афіцэраў Адоньеў. Гэта былы палітработнік, нараджэнец Стаўрапольскага краю. Ён, магчыма, і чытаў, але ўсе астатнія – сумняюся. На маё перакананьне, усе тыя пікеты штучна арганізаваныя – і бээрсээмаўскі, і вэтэранскі. Але шчыра скажу: пікет зрабіў вельмі добрую справу для рэклямаваньня матэрыялу. Калі выйшла кніжачка – а было ўсяго 100 асобнікаў – пра яе ведала, можа, чалавек 500. Калі надрукавала газэта мой матэрыял, даведаліся, магчыма, некалькі тысяч. А калі адбыўся пікет, на мяне абрынулася мноства тэлефанаваньняў – як зь Беларусі, так і зь іншых краінаў. Людзі гаварылі: “Прыяжджайце ў нашы вёскі, тут адбывалася тое ж самае!” Маўляў, мы табе раскажам, а ты напішаш. Многія наўпрост казалі: каб не пікет, мы і не даведаліся б, што жыве ў нашай Беларусі такі чалавек, як Ільля Копыл. І што выйшла такая кніга. Іншымі словамі, пікет стварыў мне рэкляму. Копыл: Нават цяпер мала хто ведае, што партызаны былі перакінутыя празь лінію фронту. Першапачаткова гэта былі тры партызанскія атрады, якія стварылі брыгаду “Жалязьняк”. Атрады фармаваліся так: адзін – пад Тулай, другі – пад Масквой, трэці – ажно ў Кіраўскай вобласьці. Там фармаваліся, наладжвалася іх узаемадзеяньне: як змагацца, як ваяваць у тыле ворага. А потым яны былі перакінутыя на нашу тэрыторыю. І перакінутыя ня дзеля таго, каб змагацца зь немцамі, а зусім для іншага. Рэч у тым, што маскоўскі рэжым убачыў: у Беларусі партызанскага руху няма, але яго трэба нейкім чынам стварыць. Спачатку перакінулі сюды Ваўпшасава, але ён ня справіўся са сваёй задачай; пасьля сталі ствараць партызанскія атрады. Гэтыя атрады мелі сваю мэту – правакаваць немцаў супраць мірнага насельніцтва. Як яны ўсё рабілі – гэта ўжо нагода для іншай размовы, але ім гэта ўдалося. Бо пачаліся карныя апэрацыі супраць мірнага насельніцтва. І ў звычайных людзей выбару не заставалася: ці ў Нямеччыну на прымусовую працу, ці ў партызаны. Натуральна, бальшыня выбрала: “Лепш – у партызаны”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдная слава да адстаўнога вайскоўца Ільлі Копыла прыйшла ў 75 гадоў. Пасьля выхаду ягонай кніжкі пра ваеннае ліхалецьце “Нябышына. Вайна. Акупацыя вачыма...
|
|