Лепшым кінематаграфістам уручаць «Хрустальнага бусла»
06.05.2010 14:32
—
Новости Культуры
|
20-24 чэрвеня ў Брэсце пройдзе рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў. Праграму складуць дакументальныя, ігравыя і анімацыйныя беларускія фільмы, створаныя ў 2007-2010 гадах. Асаблівая ўвага будзе надавацца працам выпускнікоў Акадэміі мастацтваў. Пераможцаў выбіруць за лепшыя фільм (галоўны прыз), мужчынскую і жаночую ролі, рэжысуру, сцэнарый, музычнае афармленне, выяўленчае рашэнне. Ім будуць уручаны «Хрустальная буслы». У праграме фестывалю запланавана правядзенне айчыннымі і замежнымі кінематаграфістамі майстар-класаў. Фестывальныя паказы пройдуць у брэсцкім кінатэатры «Беларусь». КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20-24 чэрвеня ў Брэсце пройдзе рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў. |
|