Беларускае караоке TUT. Песня сумлення на верш Пімена Панчанкі
10.05.2010 09:33
—
Новости Культуры
|
Гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся дзясяткі наведвальнікаў TUT.BY, якія спампавалі арыгінальныя кампазіцыі з альбому, а таксама адпаведныя мінусоўкі, пад якія запісалі свае версіі апублікаваных песень на спадручныя прылады з мікрафонамі (ноўтбукі, лічбавыя дыктафоны, мабільныя тэлефоны і г.д.) і даслалі іх на адрас spievy@tut.by. Праз сённяшнюю кампазіцыю ўпісаць сваё імя ў гісторыю можаце і вы. Для гэтага адкажыце правільна на пытанне, змешчанае ўнізе. Пампуйце арыгінальную кампазіцыю ў выкананні Лявона Вольскага са складанкі “Белая яблыня грому”. Паслухаць арыгінал Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Вучыце ці раздрукоўвайце сабе тэкст песні: Мала сказаць: ненавіджу, Мала сказаць: прызнаю. Біцца за праўду – і выжыць, Нібы салдат у баю. Дрэннаму – не пакарыцца, Добрае – не празяваць, З дробнай хлуснёй не мірыцца, З буйнай хлуснёй ваяваць. Гэтым бы і кіравацца… Толькі і зло, і хлусня Хітра маскіравацца Вучацца спрытна штодня. Нехта і подлы, і хіжы Клятву паўторыць тваю: З ворагам біцца – і выжыць, Нібы салдат у баю. Ну і канешне ж “мінусоўка” для вашых вакальных трэніровак і зорных прэзентацыяў. Паслухаць "мінус" Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Пра гэтую песню Лявон Вольскі сказаў, досыць сцісла, але, як заўжды, па справе: “Сумленны верш Пімена Панчанкі. Шчырыя словы. Цікава, што ўсё сказанае паэтам у далёкія 70-я гады мінулага стагоддзя, вельмі актуальна і цяпер, і словы набылі новы, сучасны, сэнс і кантэкст”. А ці не да гэтых апетых Панчанкам ідэалаў і каштоўнасцей мы звяртаемся ўсё часцей акурат прыканцы першай травеньскай дэкады, якая мае для Беларусі свой асаблівы сэнс. Дадамо, што ў межах прэзентацыяў праекту “Белая яблыня грому” і “Беларускае караоке TUT” на партале TUT.BY ужо прайшлі прэзентацыі песень Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пімен Панчанка. Малюнак Лявона Вольскага Песняй “Мала сказаць: “Ненавіджу”…” на верш Пімена Панчанкі беларускі партал TUT.BY, а таксама музыка і аўтар праекту...
|
|